Царква-касцёл

“Гістарычная праўда” працягвае разглядаць гісторыю праваслаўных цэркваў Кобрыншчыны, знішчаных савецкай уладай. На чарзе Царква ў вёсцы Iлаўск.
Царква-касцёл
istprava.ru/bel
Гэты населены пункт, як зрэшты і большасць паселiшчаў Кобрыншчыны, упершыню ўзгадваецца ў 1563 годзе як сяло Грушаўскага ваяводства, Кобрынскай эканомii Вялікага Княства Літоўскага.

У 1762 годзе кароль Аўгуст III выдаў братам Гарышам прывілей на валоданне Iлаўскам. З 1795 года, пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, сяло апынулася ў складзе Расiйскай iмперыi.

У больш познi час у вёсцы ўзгадваецца маёнтак памешчыка К. Шэмiёна, які складаўся з амаль 2100 дзесяцiн зямлi. Тады ў вёсцы пражывала 400 жыхароў. Тут быў крухмальны завод, карчма, валасное праўленне. У гэты час, менавiта з 1814 года ўпершыню тут узгадваецца праваслаўная царква.

Недалёка ад Ілаўска знаходзіцца вёска Шымятоўка. З пiсьмовых крыніц вядома, што у 1814 годзе на фінансавыя сродкі, вылучаныя памешчыкам Шэмiенам, з дрэва была пабудавана праваслаўная царква. Размясцiлася яна ля дарогi, памiж узгаданымі вёскамi і была прыпiсана да Нiкольскай царквы вёсцы Грушава. 

Першая Сусветная вайна не кранула храм. А вось «за польскім часам» царкву перабудавалi ў касцёл. Царква-касцёл была са смалістага і тоўстага дрэва. Дах быў з гонты. Старажылы памятаюць, што пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у верасні 1939 года ў храме службы былі забаронены. 

Калі “за палякамі” царкву перарабілі ў касцёл, то звонку храм пафарбавалі.

Ля царквы можна было ўбачыць старажытныя надмагiльныя камянi з надпicамi. Цяпер там ужо, нажаль, нiчога няма. Дзесці ў 1960-х гадах святыню перабудавалі ў школу. Зараз ужо і школу зачыняць, бо вучняў няма. У навакольных вёсках дажываюць свой век старыя пенсiянеры. Моладзь даўно з’ехала ў горад…

«Гістарычная праўда” нагадвае, што зараз адбываецца збор сродкаў на будаўніцтва помніку ў памяць пра знішчаныя і  зачыненыя ў савецкія часы цэрвы Кобрыншчыны. Памятны знак плануюць усталяваць у вёсцы Глінянкі, Кобрынскага раёну, Брэсцкай вобласці, ля прыходу Свята-Іаана-Кармянскай царквы. 



Праект помніку ў Глінянках

Ахвяраванні можна накікоўваць на рахунак:  3015411150013, РКЦ  №  27  Кобрын, філіял “Белаграпрамбанку”,  Бресцкае адз.,  код  150501401.

Царкоўная рада выказвае шчырую падзяку усім за рэалізацыю дадзенага праекту.

00:39 18/12/2017
Автор Ніна Марчук, краязнаўца
загружаются комментарии