Нацыянальныя сімвалы Беларусі. Сцяг

Сцяг і герб з'яўляюцца важнымі сімваламі дзяржаỳнага суверэнітэту – як толькі краіна дабіваецца незалежнасці, яна ўрачыста заяўляе пра свае сімвалы: сцяг і герб.
Нацыянальныя сімвалы Беларусі. Сцяг
istpravda.ru/bel
Сцягі лунаюць над дзяржаўнымі ўстановамі, падчас афіцыйных мерапрыемстваў, а таксама на сцягштоках караблёў. У большасці сваей сцягі – гэта прамавугольныя палотнішчы: або аднакаляровыя, або састаўленыя з рознакаляровых палос. На некаторых сцягах маюцца геральдычныя выявы або надпісы. 

Правобразамі сцягаў былі ваенныя знакі ў выглядзе шастоў з рознымі фігурамі на вяршынах, часта ўпрыгожаныя каляровымі стужкамі. Такія знакі выкарыстоўваліся са старажытных часоў, напрыклад вядомы іх выявы на рэльефах Старажытнага Егіпту і Асірыі. У Старажытным Рыме да шастоў сталі мацаваць каляровыя палотнішчы. Рымляне называлі такія знакі вексіллюм. Менавіта гэта слова і стала асновай для назвы дапаможнай гістарычнай дысцыпліны – вексілалогіі, якая вывучае сцягі і сцягі. 

(Заўвага: уласна сцягі падраздзяляюцца на дзве вялікія групы, якія ў рускай мове маюць назвы «сцяги» і «знамена», у беларускай мове ўсе яны называюцца «сцягі», што не зусім правільна, таму, каб пазбегнуць блытаніны, слова «сцяг» далей будзе ўжывацца як адпаведнае рускаму «знамя»).

У старажытнасці больш распаўсюджанымі былі сцягі. Іх мелі вайсковыя падраздзяленні, рамесленыя цэхі, гандлёвыя кампаніі, каралі і імператары, бо правілы класічнай геральдыкі дазвалялі любому ўладальніку герба мець і сцяг (гербавы штандарт) аналагічнага малюнка.

Сцягі ж раней выкарыстоўваліся ў асноўным на флоце, бо маракам было важна здалі вызначыць прыналежнасць сустрэчнага карабля. Паступова сцягі «перакачавалі» на сушу.

Найбольш важнымі і шануемымі з’яўляюцца дзяржаўныя і нацыянальныя сцягі. Нацыянальны сцяг – гэта сімвал нацыі, які ў монанацыянальных краінах часта выкарыстоўваецца ў якасці дзяржаўнага. Ва ўсіх краінах да сваіх нацыянальных і дзяржаўных сцягаў адносяцца з вялікай павагай і пашанай, а за іх абразу можна атрымаць буйны штраф або іншае суровае пакаранне. У некаторых краінах у знак вялікай пашаны да сцяга просты чалавек можа вывешваць ля свайго дома толькі маленькі сцяжок або вымпел нацыянальных колераў і то толькі па вялікіх святах, напрыклад у Дзень незалежнасці. 

Многія сцягі ўяўляюць сабой спалучэнне палос розных колераў, размешчаных вертыкальна або гарызантальна. Таму палосы на сцягу прынята пералічваць зверху ўніз або ад дрэўка да вольнага боку. Напрыклад, расійскі сцяг правільна называць «бела-блакітна-чырвоны». 

Пры вертыкальным вывешванні палотнішча, якое складаецца з гарызантальных палос, яго верхняя паласа павінна размяшчацца злева ад гледача, а ніжняя – справа.

Правобразы гербаў – розныя сімвалічныя выявы, што змяшчаліся на вайсковым рыштунку, сцягах і асабістых рэчах – выкарыстоўваліся яшчэ ў старажытнасці. У творах Гамера, Вяргілія, Плінія і іншых антычных аўтараў сустракаюцца ўпамінанні аб выкарыстанні такіх знакаў. І легендарныя, і рэальныя асобы мелі ўласныя эмблемы. Так, шлем Аляксандра Македонскага ўпрыгожваў марскі конь (гіппакамп), шлем Ахіллеса – арол, шлем цара Нумідыі Масінісы – сабака, шлем рымскага імператара Каракалы – арол. Шчыты таксама ўпрыгожваліся рознымі эмблемамі, напрыклад выявай адсечанай галавы Мядузы Гаргоны. Але гэтыя знакі выкарыстоўваліся як упрыгожванне, часта змяняліся ўладальнікамі, не перадаваліся ў спадчыну і не рэгламентаваліся ніякімі правіламі. 

Таксама большасць старажытных цывілізацый мелі ў сваёй культуры некаторыя элементы геральдыкі, напрыклад сістэму пячатак. У Асірыі, Вавілоне і Старажытным Егіпце пячаткі выкарыстоўваліся, як і ў сярэдневяковай Еўропе, для пасведчання дакументаў. Некаторыя эмблемы астравоў і гарадоў антычнага свету выкарыстоўваліся на працягу стагоддзяў: на манетах, медалях і пячатках. 

Гэтыя рэчы захаваліся да нашага часу, дзякуючы чаму зараз вядома, што эмблемай Афін была сава, Карынфа – Пягас, Самоса – паўлін, вострава Радос – ружа. З ІІІ тысячагоддзя да нашай эры існаваў «герб» шумерскіх дзяржаў – арол са львінай галавой. Эмблемай Егіпецкага царства была змяя, Арменіі – каранаваны леў, Персіі – арол. У наступны перыяд гісторыі арол стаў гербам Рыма, а гербам Візантыйскай імперыі, якая хацела аб'яднаць пад сваёй уладай абедзве часткі былой Рымскай імперыі, стаў двухгаловы арол, які затым «пераляцеў» на гербы Албаніі, Расіі, Сербіі і некаторых іншых краін.

Такім чынам, розныя геральдычныя знакі і эмблемы існавалі ўсюды і заўжды, але ўласна гербы з'явіліся ў Еўропе толькі ў X стагоддзі. Гэта былі гербы рыцараў, стаўшыя затым радавымі, а некаторыя з іх сталі і дзяржаўнымі. Так, у аснове амаль усіх дзяржаўных гербаў еўрапейскіх краін былі радавыя гербы правячых дынастый. Напрыклад, на гербе Даніі – тры блакітных леапарда на залатым полі, усеяным чырвонымі сэрцамі. 

На гербе Швецыі львы падтрымліваюць шчыт, яны ж знаходзяцца ў другой і трэцяй частках шчыта самога герба. Леў і на гербе Фінляндыі. На гербах Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга таксама леў – старажытны герб герцагаў Бургунцкіх. Льва можна ўбачыць і на гербах іншых краін. А на гербах Аўстрыі, Албаніі, Балівіі, Германіі, Інданэзіі, Ірака, Калумбіі, Лівіі, Мексікі, Польшы, Сірыі і многіх іншых краін прысутнічае іншы старажытны сімвал дзяржаўнай улады – арол.

Вытокі сімволікі беларускага сцяга

Як вядома, любы герб можна раскласцi на колеры сцяга, цi знайсцi адпаведны яму вексiлалагiчны сiмвал, таму i сцягі дзяржаў або састаўлены з гарызантальных цi вертыкальных палос рознага колеру, або маюць якi-небудзь просты сiмвал на аднакаляровым палотнiшчы. Так, гербам з выявамi хрысцiянскiх святых адпавядалi сцягі з крыжамi розных форм i колераў. 

Напрыклад, на белым палотнiшчы нацыянальнага сцяга Англii – чырвоны георгiеўскi крыж, на блакiтным палотнiшчы нацыянальнага сцяга Грэцыi – белы георгiеўскi крыж, на блакiтным палотнiшчы нацыянальнага сцяга Шатландыi – белы крыж Святога Андрэя Першазванага, на сцягу Ваенна-Марскога Флоту Расiі на белым палотнiшчы – сiнi крыж Святога Андрэя Першазванага.

Таксама і старажытнаму беларускаму гербу «Пагоня», які з'яўляецца выявай Святога Юрыя-Георгiя – нябеснага абаронцы Беларуi i заступнiка яе воiнаў, адпавядаў белы сцяг з чырвоным крыжам. 

Вытокi паходжання гэтых сiмвалаў губляюцца ў глыбiнi вякоў, а ў самой сiмволiцы герба цесна пераплялiся як старажытныя паганскiя сiмвалы крывiчоў, так i хрысцiянскiя сiмвалы. У паганскай сiмволiцы чырвоны колер шчыта герба – колер Дажджбога, колер баявых шчытоў нашых продкаў, якiя лiчылi сябе дажджбожымi ўнукамi; срэбны (белы) падвоены крыж у блакiтным полi – вiдазменены грамавы знак Пяруна, сiмвал-абярэг воiна на полі бiтвы ад рукi ворага; белы колер вершнiка i каня – гэта сiмвал святла, якое дае жыццё; сама выява вершніка – гэта выява Ярылы, якi адчыняе вароты жыцця на зямлi; блакiтны колер – сiмвал Прамацi Сусвету. 

У хрысцiянстве блакiтны колер сiмвалiзуе Бога – Духа Святога i Сафiю Прамудрасцi Божай; узброены вершнiк – гэта Георгiй-Юрый Пераможац, заступнiк воiна i абаронца роднай зямлi; белы колер сiмвалiзуе душу веруючага, а чырвоны – вогненную праўду слова Божага, якая пакiнула свой след у гэтай душы (таму ў адзеннi праваслаўных iерархаў прысутнiчае белая стужка з чырвонай паласой пасярэдзiне яе).

Цiкава, што чырвоны, белы i блакiтны колеры ў розных спалучэннях вельмi папулярны ў розных народаў. Так, напрыклад, гэтыя колеры маюць нацыянальныя сцягi Расii, Славакii, Славенii, Харватыi, Сербii i некаторых iншых дзяржаў. А вось нацыянальныя сцягі Польшы i Чэхii – бела-чырвоныя. 

Дзяржаўныя сцягі славянскiх краiн мала чым адрознiваюцца ад нацыянальных: напрыклад, дзяржаўныя сцягі Славакii, Славенii i Харватыi адрознiваюцца ад нацыянальных толькi наяўнасцю дзяржаўнага герба, а дзяржаўны сцяг Чэхii – блакiтным трохкутнiкам ля дрэўка, які застаўся на памяць аб адзiнай дзяржаве са Славакiяй.

Пануючымі колерамі гербаў славянскiх краiн таксама з'яўляюцца белы (срэбны) і чырвоны, што адпавядае правілам раскладання колераў герба на колеры сцяга. Так, герб Польшы – срэбны арол у чырвоным полi, Чэхiі – срэбны леў у чырвоным полi, Славакiі – срэбны шасцiканцовы крыж на блакiтных пагорках у чырвоным полi, Славенiі – срэбная гара Трыглаў у блакiтным полi, Сербiі – у чырвоным полi срэбны крыж i чатыры срэбныя крэсiвы, Харватыі – чырвона-срэбная «шахоўнiца».

Але на гербах некаторых славянскіх краін блакітны колер адсутнічае, хаця на сцягах ён ёсць. Гэта атрымалася так таму, што нацыянальныя гербы ўзніклі намнога раней, чым цяперашнія нацыянальныя сцягі, блакiтная паласа якіх робіць падобнымі на сцяг Расіі. І гэта сапраўды так, бо гэта паласа з'явілася на нацыянальных сцягах паўднёвых славян у знак удзячнасці Расiі за дапамогу ў іх барацьбе за незалежнасць.

Колеры расійскага сцяга таксама адпавядаюць колерам герба Вялiкага Княства Маскоўскага (цяпер – гэта герб Масквы): на срэбным канi вершнiк у срэбнай бронi, паверх якой блакiтнае карзно, у чырвоным полi забiвае дзiдай цмока. 

Дарэчы, калi нашы суседзi-лiтоўцы ў 1938 г. абмяркоўвалi пытанне аб тым, якiмi павiнны быць iх дзяржаўныя сiмвалы, вядомы мастак, беларус па паходжанню, Мсцiслаў Дабужынскi прапанаваў у якасцi літоўскага дзяржаўнага сцяга зацвердзiць бел-чырвона-жоўты сцяг, што адпавядала б колерам герба лiтоўскай дзяржавы: срэбны вершнiк у чырвоным полi з чырвоным шчытом, на якiм залаты крыж. 

Менавiта такi выгляд меў i прыняты праз больш чым паўстагоддзя Дзяржаўны герб Лiтвы, праўда, пасля звароту некалькiх членаў Усерасiйскага геральдычнага таварыства да вышэйшай улады Лiтвы, у яго ўнеслi iстотныя змены: шчыт стаў блакiтным, блакiтнымi ж сталi збруя i гунька. Гэты вiд герба адпавядаў гiстарычным гербам Полацкага княства i Полацкага ваявоцтва (за выключэннем колеру крыжа, залаты колер якога быў выбраны свядома, каб, згодна з правiламi геральдыкi, Дзяржаўны герб Лiтвы меў адрозненне ад полацкага герба).

Беларускi нацыянальны герб – старажытны герб Полацкага княства, а затым i герб Вялiкага Княства Лiтоўска-Рускага i Жамойцкага «Пагоня» – арганiчна ўпiсываецца ў гэты славянскi рад: на срэбным канi вершнiк, с занесеным мячом, у срэбным узбраеннi, у чырвоным полi, трымае блакiтны шчыт са срэбным падвоеным крыжам.

Ёсць звесткi, што падчас iснавання Беларускай Народнай Рэспублiкi яе урадам рабiлася спроба прыняць Дзяржаўны сцяг, якi б адпавядаў колерам Дзяржаўнага герба. Ёсць фотаздымак Рады БНР ў Вiльна. На iм бачны герб «Пагоня», па баках якога два бел-чырвона-белыя сцягі, на якiх памiж чырвонай i белымi палосамi бачны вузкiя, прыкладна ў 1/4 шырынi асноўных палос, палоскi больш цёмнага, чым чырвоны, колеру. 

Наконт гэтых цёмных палосак беларускiя вексiлолагi Аляксандр Басаў i Iван Куркоў выказалi такое меркаванне: «На фатаграфii таго часу бачна, што выкарыстоўвалiся сцягi БНР з вузкiмi, вiдавочна чорнымi, палоскамi ўздоўж чырвонай паласы. Гэта Дзяржаўны сцяг БНР... Што ж, эмiграцыя... – гэта заўсёды трагедыя для тых, хто любiць Радзiму, i знак траўра з'яўляецца такiм натуральным у гэтай сiтуацыi».

Але, хутчэй за ўсе, колер гэтых палосак – цёмна-блакiтны, колеру шчыта вершнiка герба. Тады колеры герба арганiчна спалучаюцца з колерамі сцяга: на срэбным канi срэбны вершнiк з паднятым мячом i блакiтным шчытом скача ў чырвоным полi, на блакiтным шчыце – срэбны падвоены крыж; белы, блакiтны, чырвоны, блакiтны, белы. 

На карысць гэтай версіі сведчыць той факт, што падчас I Усебеларускага з'ездзу ў снежні 1917 г. газета «Вольная Беларусь» надрукавала праект бела-чырвона-блакітнага сцяга БНР, але з’ездам гэты праект не быў ухвалены.

Менавiта зыходзячы з таго, што нацыянальныя колеры, колеры нацыянальных герба i сцяга, павiнны быць белы, чырвоны i блакiтны, i быў створаны сцяг Патрыятычнага руху «Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, ваеннаслужачых запасу i ў адстаўцы i iншых грамадзян» якое больш вядома як БЗВ. 

Сцяг зацверджаны рашэннем Каардынацыйнай Рады патрыятычнага руху (пратакол ад 13 красавика 1997 г. № 5). Ён уяўляе сабой бел-чырвона-белае палотнiшча, ля дрэўка яго размешчаны блакiтны роўнабаковы трохкутнiк, у якiм белы падвоены крыж. Суадносiны шырыні і даўжыні сцяга як 1:2. Суадносіны палос 1:1:1, дліна бакоў трохкутніка роўна шырыні сцяга. 

Цэнтр крыжа размяшчаецца на перасяченні гарызантальнай восі сцяга і лініі, размяшчанай на адлегласці ад дрэўка ў 1/8 даўжыні сцяга. Вышыня крыжа роўна 1/2, а даўжыня яго папярэчак – 5/16 шырыні сцяга. Папярэчкі крыжа размешчаны на аднолькавых адлегласцях ад канцоў крыжа і паміж сабой. Шырыня элементаў крыжа складае 1/16 шырыні сцяга. 

Такiм чынам, агульнымi колерамi нацыянальных сiмвалаў большасцi славянскiх народаў з'яýляюцца белы i чырвоны. Вытокi сiмволiкi бела-чырвоных колераý – у ІІ тысячагоддзi да нашай эры. У гэты час iндаеýрапейскiя плямёны, сярод патомкаý якiх i беларускi народ, займалi вялiкiя тэрыторыi Еýразii. У большасцi гэтых плямёнаý шанавалiся белы i чырвоны колеры. 

Белы колер – колер мацярынскага малака, якое дае жыццё – асацыiраваýся з кармiцелькай-зямлёй, з мацi-прыродай. Чырвоны – колер агня i крывi – сiмвалiзаваý вечнае жыццё. Таму белы i чырвоны колеры былi дамiнiруючымi i ý паýсядзённым жыццi (напрыклад, белае адзенне з чырвонай вышыýкай), i ý рытуалах (напрыклад, пры раскопках пахаванняý таго перыяду археолагi знаходзяць, што памерлыя шчодра пасыпаны чырвонай фарбай – охрай). Пазней чырвоны колер стаý колерам галоýнага Бога ўсходнiх славян, Бога Святла – Дажджбога, або Купалы. 

Славянская сiмволiка колера аказала рашучы ýплыý на сiмволiку ýзнiкшага ý XIII стагоддзi Вялiкага княства Лiтоýска-Рускага i Жамойцкага, дзе славянскi генезiс быý пануючым: землi, на якiх жылi славяне, складалi 9/10 тэрыторыi гэтай дзяржавы.

Прыкладна з XV стагоддзя ý Вялiкiм Княстве ў адпаведнасцi з правiламi заходнееýрапейскай геральдыкi, вызначаýшай парадак раскладання герба на колеры сцяга, сталi з'яýляцца двухкаляровыя сцягi. Выява трохпалоснага бела-чырвона-белага сцяга ёсць на адной з гравюр «Хронiкi ýсяго свету» польскага гiсторыка М.Бельскага, створанай у 1551 г. Вiдавочна, што гэты сцяг з'явiýся пазней польскага бела-чырвонага сцяга, бо колеры поля i фiгур герба Вялiкага Княства i Каралеýства Польскага былi аднолькавымi, таму i пры раскладаннi iх на колеры сцяга двухпалосным стаý той, якi з'явiýся першым. 

Але ёсць i iншыя звесткi пра паходжанне бела-чырвона-белага сцяга

Бацька вядомага актывiста Беларускага згуртавання татар-мусульман «Аль-Кiтаб» Я.Якубоýскага, А.Якубоýскi ýспамiнаý, што, праходзячы ў 30-х гг. ХХ стагоддзя службу ý польскiм войску, ён пачуý наступны расказ. Быццам у свой час вядомыя прадстаўнiкi беларускага нацыянальнага Адраджэння браты Луцкевiчы знайшлi ў адным Аль-Кiтабе (а сярод продкаў братоў былi татары i ў Iвана Луцкевiча старажытны Аль-Кiтаб быў у асабiстай бiблiятэцы) звесткi, што частка татар, якiя прымалi ўдзел у Грунвальцкай бiтве 1410 г., змагалiся пад непасрэдным началам Вiтаўта ý складзе харугвы, што мела бела-чырвона-белы сцяг на чырвонай паласе якога былi нашыты белыя маладзiк i зорка (такi сцяг у 1990 г. стаў афiцiйным сiмвалам Беларускага аб'яднання татар-мусульман «Аль-Кiтаб»). 

Лiчачы, што бела-чырвона-белы сцяг быў асабiстым сцягам папулярнага ў Беларусi Вялiкага князя Вiтаўта, браты сталi прапагандзiраваць бела-чырвона-белы сцяг як гiстарычны сцяг беларусаў.

На жаль, так i не ўдалася знайсцi той Аль-Кiтаб, якi б падцвердзiў гiпотэзу братоў Луцкевiчаў, але з iх легкай рукi бела-чырвона-белы сцяг атрымаў распаўсюджанне ў розных колах нацыянальнага руху, з'явiлася нават i легенда аб узнiкненнi бела-чырвона-белага сцяга. Яна апавядае, што аднойчы ў жорсткай бiтве з рыцарамi-крыжакамi быў смяротна паранены князь, якi ўзначальваў дружыну – варожы меч рассек яму галаву. 

Воiны вынеслi князя з бою i перавязалi яго параненую галаву стужкай белага палатна. Але дружына, што засталася без свайго князя, не вытрымала нацiску ворага i пачала адступаць.Тады паранены князь сабраў усе свае сiлы, падняўся, сарваў з галавы павязку, разгарнуў яе як сцяг i пайшоў у пекла бiтвы. Убачыўшы гэта, беларускiя воiны атакавалi ворага i разбiлi яго ўшчэнт. А белае палотнiшча з чырвонай паласой пасярэдзiне стала сiмвалам мужнасцi i адвагi.

Пасля Люблiнскай унii 1569 г., аб'яднаýшай абедзве дзяржавы ý Рэч Паспалiтую, прадпрымалiся спробы зрабiць сцяг гэтай дзяржавы шляхам камбiнацыi сцягаў Вялiкага княства i Каралеýства. Так, Уладзiслаý IV выкарыстоýваý чырвона-бела-чырвоны дзяржаýны сцяг, што цалкам адпавядала колерам гербаý Каралеýства i Вялiкага княства, спалучэнне якiх складала дзяржаýны герб Рэчы Паспалiтай. 

На палатне, дзе паказаны шлюбны ýезд Жыгiмонта III Вазы i каралевы Канстанцыi ý Кракаý у 1605 г., ёсць выява сцяга, якi кароль Жыгiмонт выкарыстоýваý у якасцi дзяржаýнага. Яго складалi тры роýныя па шырынi гарызантальныя паласы: чырвоная, белая i чырвоная; у цэнтры палатна быў дзяржаýны герб Рэчы Паспалiтай. 

У 1609-1616 гг. у якасцi дзяржаýнага выкарыстоýваýся падобны, але чатырохпалосны сцяг: бела-чырвона-бела-чырвоны. Зараз ён знаходзiцца ý каралеýскiм музеi Стакгольма. На рубяжы XVII-XVIII стагоддзяý былi спробы зацвердзiць у якасцi дзяржаýнага нават чырвона-белы сцяг. 

Пасля трох падзелаý Рэчы Паспалiтай практычна ýся тэрыторыя цяперашняй Беларусi апынулася ý складзе Расiйскай iмперыi. У гэты перыяд было забаронена нават ужыванне назвы «Беларусь», не кажучы ўжо аб магчымасцi выкарыстання нацыянальнага сцяга, хаця элементы нацыянальнай сiмволiкi выкарыстоýвалiся некаторы час, да паýстання 1863 г., у сiмволiцы вайсковых часцей расiйскай армii, якiя былi сфармiраваны з ураджэнцаý Беларусi. 

Дзяржаўныя сцягі Беларусі

Магчыма, што пытанне аб тым, якiм быць беларускаму дзяржаўнаму сцягу, паўставала ў час з'езду беларускiх нацыянальных арганiзацый, што праходзiý у Мiнску 25–27 сакавiка 1917 г. На жаль, нiякiх дакументаý не захавалася, але ёсць успамiны ýдзельнiкаý тых падзей, праýда, запiсаныя праз некалькi год. Так, адзiн з дзеячаý беларускага нацыянальнага руху, К. Дуж-Душэýскi ý сваiх мемуарах, напiсаных у 30-х гг. ХХ стагоддзя, успамiнае, што калi паýстала пытанне аб тым, якiм быць дзяржаýнаму сцягу, ён зрабiý некалькi яго праектных эскiзаý, з якiх быý ухвалены праект бела-чырвона-белага сцяга. Дакладная дата гэтай падзеi, на жаль, не названа. 

Але магчыма, што К. Дуж-Душэýскi зрабiý малюнак ужо iснаваýшага раней бела-чырвона-белага сцяга. На карысць таго, што бела-чырвона-белы сцяг iснаваý да пачатку з'езда, гавораць наступныя факты: 

1) у 1863 г. на тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай успыхнула паýстанне. Першапачаткова паýстанцы выступалi пад польскiм бела-чырвоным сцягам, але маюцца ýскосныя сведчаннi, што К. Калiноýскi выкарыстоýваý i бела-чырвона-белы сцяг. Так, у 1870 г. студэнцкае брацтва младалатышоў, абмяркоýваючы, якiм быць нацыянальнаму сцягу, разглядалi i праект бела-чырвона-белага сцяга, але магчыма, што сярод iх аказаýся ýдзельнiк або сведка паýстання К. Калiноýскага, таму праект бела-чырвона-белага сцяга быў адхiлены, бо «у такой камбiнацыi ён супадаý са сцягам беларусаý»;

2) маюцца таксама звесткi, што бела-чырвона-белы сцяг выкарыстоýвалi ý канцы XIX стагоддзя пецярбургскiя студэнты-лiцвiны (беларусы) пры правядзеннi культурна-асветнiцкiх вечарын. Аб удзеле ý адной з iх успамiнаý Я. Купала;

3) у 1916 г. ý Пецярбургу беларускi камiтэт дапамогi пацярпелым ад вайны вывешваý на сваiм будынку бела-чырвона-белы сцяг;

4) падчас праходзiýшага ў Мiнску 12 сакавiка 1917 г. Дня беларускага значка распаýсюджвалiся бела-чырвона-белыя значкі. 

А вось ва ўспамiнах iншых дзеячаý нацыянальнага руху ёсць звесткi, што пры адкрыццi з'езда 25 сакавiка быý вывешаны белы сцяг, якi павiнен быý сiмвалiзаваць Белую Русь, але гэты сцяг выклiкаý дружныя пярэчаннi дэпутатаý, бо белы сцяг зарэкамендаваý сябе як сцяг капiтуляцыi. Тады на паседжаннi толькi што створанага Беларускага Нацыянальнага Камiтэта было разгледжана пытанне аб сiмволiцы і быý зацверджаны прапанаваны Дуж-Душэýскiм праект. Тады было прынята i рашэнне аб вырабе сцягоў i распаýсюджаннi iх ва ýсе мясцовыя арганiзацыi. 

Па ýспамiнах Р. Астроýскага, менавiта такi бела-чырвона-белы сцяг, на палотнішчы якога залатымi лiтарамi было вышыта «Няхай жыве вольная Беларусь!», ён асабiста атрымаý у траýнi 1917 г. у Слуцку, дзе тады працаваý. 

У выдаваýшыхся ý той час газетах таксама ёсць звесткi аб iснаваннi бела-чырвона-белага сцяга, прычым у некалькiх варыянтах: сцяг без надпiсаý або выяý; сцяг з нашытымi або вышытымi дэвiзамi; сцяг, з аднаго боку якога выява «Пагонi» у промнях узыходзячага сонца. 

Сiмволiка колераў сцяга тлумачылася так: белы колер сiмвалiзуе назву краiны i напамiнае аб тым, што Беларусь была вольнай, незалежнай дзяржавай, калi астатнiя ўсходнеславянскiя землi знаходiлiся пад мангола-татарскiм прыгнётам; чырвоны сiмвалiзуе нацыянальную рэвалюцыю i ўзыходзячае сонца як сiмвал нацыянальнага адраджэння i вызвалення.

Гэты сцяг атрымаў народнае прызнанне. Так, у Статуце беларускiх нацыянальных культурна-асветнiцкiх гурткоў у войску, якi быý прыняты 5 жнiýня 1917 г. на Першай сесii Цэнтральнай рады беларускiх арганiзацый, было запiсана: «Кожны член беларускай грамады ý войску павiненнасiць беларускi нацыянальны знак – белая стужка з чырвонай палоскай пасярэдзiне; усе тры палоскi – белая, чырвоная i белая – аднолькавай шырынi». Хаця ý час бальшавiцкай улады бела-чырвона-белы сцяг быý забаронены, ён не быý забыты. Па некаторых звестках, сцяг быý вывешаны на будынку, дзе раней размяшчаýся Народны Сакратарыят, яшчэ 19 лютага 1918 г., як толькi бальшавiкi эвакуiравалiся з Мiнска, але ён быý сарваны немцамi, якiя хутка ýступiлi ý горад.

Пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi i яе незалежнасцi ад Расii бела-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня» сталi выкарыстоўвацца ў якасцi дзяржаýных сiмвалаý маладой рэспублiкi. Нарматыýна сцяг быý зацверджаны Сакратарыятам БНР 5 жнiýня 1918 г., аб чым 11 жнiýня паведамiла газета «Вольная Беларусь».

1 студзеня 1919 г. у процiвагу стварэнню БНР бальшавiкi аб'явiлi аб стварэннi на частцы ўсходнiх беларускiх земляý Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi Беларусi. 3 лютага таго ж года Першы з'езд Саветаý ССРБ прыняý Канстытуцыю Рэспублiкi, у трэцiм раздзеле якой прыводзiлася апiсанне сцяга ССРБ: «Артыкул 32. Гандлёвы i ваенны сцяг ССРБ складаецца з палотнiшча чырвонага (алага) колеру, у левым куце якога – ля дрэýка, наверсе змешчаны залатыя лiтары «С.С.Р.Б.», цi надпiс «Соцыялiстычная Савецкая Рэспублiка Беларусii». Гэты сцяг з'яýляýся копiяй сцягаý РСФСР i Украiнскай ССР, памiж сабой жа сцягi адрознiвалiся толькi змешчанымi на iх назвамi рэспублiк, ды на сцягу ССРБ палоскi, якiя аддзялялi прамым вуглом першую чвэрць, або iнакш верхнi левы кут, з надпiсам ад астатняга поля сцягу, былi белага колеру.

На аснове рашэнняý з'ездаý Саветаý Беларусi ад 4 лютага 1919 г. і Лiтвы ад 15 лютага 1919 г. на аб'яднаным паседжаннi Цэнтральных Выканаýчых Камiтэтаý Лiтвы i Беларусi, якое прайшло ў Вiльнi 27 лютага 1919 г., была прынята рашэнне аб аб'яднаннi саветскiх рэспублiк Беларусi i Лiтвы ý адзiную Сацыялiстычную Савецкую Рэспублiку Лiтвы i Беларусi – ССРЛіБ, або ЛiтБел. Тады ж быý распрацаваны і праект Канстытуцыi, якi ýтрымлiваý апiсанне праектаý дзяржаýных сiмвалаý ССРЛiБ. Дзяржаýным сцягам ССРЛіБ павiнна было стаць чырвонае палотнiшча без надпiсаў i малюнкаў.

ЛiтБел праiснавала нядоýга. Ужо ý сакавiку 1919 г. пачалося нямецкае наступленне на тэрыторыю Лiтвы. Да 25 жнiýня 1919 г. на ýсёй тэрыторыi Лiтвы савецкая улада была лiквiдавана i ýтворана буржуазная рэспублiка. Фактычна ЛiтБел скончылася 6 чэрвеня 1920 г., а 31 лiпеня 1920 г. была прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэннi незалежнасцi Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi Беларусii». 

У гэтай Дэкларацыi абвяшчалася аб аднаýленнi ССРБ на пачатках, устаноýленых 1 студзеня 1919 г. Сцягам адноýленай рэспублiкi стаý сцяг ССРБ ад 3 лютага 1919 г., але толькі адзiн варыянт, дзе была абрэвiатура «С.С.Р.Б.».


У лютым 1924 г. у БССР пачалася распрацоýка праекта новага герба рэспублiкi, а ý хуткiм часе пачалася распрацоýка i праекта новага сцяга. Газета «Советская Белоруссия» у нумары ад 11 чэрвеня 1924 г. паведамiла аб тым, што Iнбелкульту даручана распрацаваць эмблему для дзяржаýнага сцяга БССР. 

10 снежня 1924 г. СНК БССР на сваiм паседжаннi разгледзеý пытанне аб эмблеме для сцяга БССР i пастанавiý прыняць прапанаваны праект, толькi замест галiнкi сасны было вырашана змясцiць галiнку дуба. Але апiсанне гэтай эмблемы нiдзе не было надрукавана, бо было вырашана даведацца аб тым, якiя сцягi маюць УССР i рэспублiкi Закаýказскай федэрацыi.

У 1925 г. у сувязi са зменай у 1922 г. назвы рэспублiкi на «Беларуская Сацыялiстычная Савецкая Рэспублiка» быў зменены парадак лiтар на сцягу: «БССР».

Нягледзячы на рашэнне СНК БССР аб зацвярджэннi эмблемы, праца над праектамi новых дзяржаýных сiмвалаý у Iнбелкульце працягвалася, таму да 1 сакавiка 1926 г. Iнбелкульту было прапанавана закончыць дапрацоýку праекта сцяга i прадставiць яго на разгляд Прэзiдыума ЦВК БССР. Далейшы лес гэтага праекта невядомы.

Пасля ўтварэння 30 снежня 1922 г. СССР у Беларусi стала праводзiцца палiтыка развіцця нацыянальнай культуры. Напрыклад, на беларускай мове вялося справаводства, выкладанне ý ВНУ, яна вывучалася ý вайсковых часцях, нават былi выдадзены на беларускай мове вайсковыя статуты i быý распрацаваны слоýнiк каманднай лексiкi. 

Таму ý 1926 г. была зроблена спроба прыняць беларускi нацыянальны сцяг у якасцi дзяржаýнага сцяга рэспублiкi. З гэтай прапановай выступiý старшыня ЦВК БССР Я.А.Адамовiч. Аднак неýзабаве ён быý рэпрэсiраваны, i больш спроб узрадзiць нацыянальны сцяг нiхто зрабiць не наважыýся.

Новы сцяг зацвердзiý 19 лютага 1937 г. Надзвычайны XII Усебеларускi з'езд Саветаý БССР. На чырвоным палотнiшчы сцяга ý левым верхнiм куце ля дрэýка размяшчалiся залатыя серп i молат, над iмi – чырвоная пяцiканцовая зорка з залатым кантам, пад сярпом i молатам – залатыя лiтары «БССР». Прапорцыi сцяга – 1:2.

У БССР бела-чырвона-белы сцяг i «Пагоня» былi забаронены, а ў Заходняй Беларусi, якая адыйшла па Рыжскаму мiрнаму дагавору 1921 г. да Польшы, нацыянальныя беларускiя сiмвалы працягвалі выкарыстоýвацца беларускiм насельнiцтвам. Так, кукарды вучняý Вiленскай гiмназii мелi бела-чырвона-белыя палосы, нацыянальныя сiмвалы размяшчалiся ý беларускiх чытальнях i клубах, нават Чырвоную Армiю 17 верасня 1939 г. сустракалi не толькi з чырвонымi сцягамi, а i з бела-чырвона-белымi. 

У час Вялiкай Айчыннай вайны нямецкiя акупацыйныя ўлады з мэтай прыцягнення на свой бок беларусаý, пацярпелых ад бальшавiцкiх рэпрэсiй, дазволiлi абмежаванае выкарыстанне беларускай нацыянальнай сiмволiкi. Аб гэтым сведчыць публiкацыя 6 верасня 1942г. у беларускай газеце «Ранiца» (выдавалася ý Берлiне), у якой сказана, што 27 лiпеня 1942 г. генеральны камiсар В. Кубэ аддаý спецыяльнае распараджэнне, якiм дазволiý пры правядзеннi ýрачыстасцяý выкарыстоýваць бела-чырвона-белы сцяг i «Пагоню». Дазвол на выкарыстанне нацыянальных сiмвалаý фактычна азначаý прызнанне права беларусаý на утварэнне ýласнай аýтаномнай дзяржавы ý складзе Германскага рэйха, але гiтлераýскае кiраýнiцтва мела ý дачыненнi да Беларусi зусiм iншыя намеры. 

У 1951 г. Прэзiдыум Вярхоýнага Савета БССР абвясцiý конкурс на новы сцяг рэспублiкi. Як праходзiý конкурс i як падводзiлiся вынiкі – невядома, бо не захавалася нiякiх дакументаý аб гэтым. Але 25 снежня 1951 г. Указам Прэзiдыума Вярхоýнага Савета БССР дзяржаýным сцягам рэспублiкi быý зацверджаны праект, аýтарам якога з'яýляецца мастак Мiкалай Iванавiч Гусеý: «Дзяржаýны сцяг Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi ýяýляе сабой палотнiшча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй чырвонага колеру, складаючай дзве трэцi шырынi, i нiжняй зялёнага колеру, складаючай адну трэць шырынi сцяга, з выявай у верхнiм левым куце чырвонай паласы залатых сярпа i молата i над iмi чырвонай пяцiканцовай зоркi з залатой каймой, ля дрэýка размешчаны беларускi нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным полi, складаючым 1/9 даýжынi сцяга. Адносiны шырынi сцяга да яго даýжынi 1:2». 

Зялёная паласа сцяга сiмвалiзавала лясы i сельскагаспадарчую вытворчасць рэспублiкi, а арнамент сiмвалiзаваý самабытную культуру беларускага народа. 

Сцяг был зацверджаны Законам ад 27  сакавіка 1952 г., а Палаженне аб сцягу было зацверджана Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савету БССР ад 8 мая 1956 г.

Новая рэдакцыя Палажэння была зацверджана Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савету БССР от 9 сакавіка 1981 г. Адметным у гэтым Палажэнні было тое, что на адваротным баку сцяга не павінна было быць эмблемы: сярпа, молата і зоркі.

Працяг будзе

Леанід Спаткай, спецыяльна для “Гістарычнай праўды”
00:38 15/03/2017
загружаются комментарии