Будзькі. Забыты помнік маршалу Пілсудскаму
У лесе на Вілейшчыне, недалёка ад даваеннай польска-савецкай мяжы, захоўваецца падмурак ад манумента, пабудаванага польскім Корпусам аховы памежжа ў памяць бацькі Другой Рэчы Паспалітай.

istpravda.ru/bel
Манумент на мяжы
Пасля смерці “начальніка польскай дзяржавы” па ўсёй тэрыторыі Польшчы праходзілі жалобныя мерапрыемствы. Тады ж маршал стаў патронам шматлікіх бібліятэк, шпіталёў, навучальных устаноў.
У 1935 годзе імя Пілсудскага атрымала і Будзькоўская пачатковая школа, якая знаходзілася ў аднайменнай вёсцы. Тады ж камандаванне палка Корпуса аховы памежжа “Вілейка” вырашыла на ўласныя сродкі і ахвяраванні мясцовых жыхароў устанавіць помнік у памяць таго, хто “даў Польшчы незалежнасць і межы”.

Падчас адкрыцця помніка Ю. Пілсудскаму ў Будзьках
Варта адзначыць, што вёска Будзькі знаходзілася амаль на самай мяжы з савецкай Беларуссю, таму стварэнне такога помніку на кардоне насіла яшчэ і палітычны сэнс.

Помнік уяўляў з сябе гранітны валун на якім была прымацавана дошка з надпісам “Юзафу Пілсудскаму 1935 г. Даў Польшчы свабоду, межы, сілу і павагу”. Уверсе да помніку была прымацавана выява крыжа “Віртуці Мілітары”. На пастамесце было пазначана, што помнік з’явіўся дзякуючы намаганням польскага Корпуса аховы памежжа.
Стаяць да апошняга
Варта адзначыць, што ў Будзьках хнаходзілася і аднайменная стражніца КАП. З 1924 года яна знаходзілася ў складзе 10-га памежнага батальёна. А праз чатыры гады памежнікі ўвайшлі ў склад 3-й роты КАП “Малыя Бакшты”, якая, у сваю чаргу, была часткай батальёна Корпуса аховы памежжа “Краснае”.

Жаўнеры КАП. Заходняя Беларусь, 1930-я гады
У Будзьках польскія памежнікі (18 жаўнераў) размяшчаліся ў прыватным доме і ажыццяўлялі ахову больш за 7 кіламетраў лініі дзяржаўнай мяжы ад памежнага знаку 520 да 532.

Другая сусветная вайна ў гэтую вёску прыйшла раніцай 17 верасня 1939 года, калі часткі 100-й “крэпасной” дывізіі РСЧА, узмоцненыя памежнікамі 15-га атрада памежных войскаў НКУС БССР перайшлі савецка-польскую мяжу і атакавалі польскія стражніцы.

Стражніца КАП, Заходняя Беларусь, 1930-я гады
За нейтралізацыю польскіх памежнікаў адказвалі савецкія “зялёныя фуражкі” з 3-й памежнай заставы ў вёсцы Трусавічы. “Капаўцы” вымушаны былі адступіць у будынак стражніцы і абаранялі яго на працягу гадзіны.

Тут праходзіла даваенная савецка-польская мяжа...

Чырвоная Армія пераходзіць савецка-польскую мяжу ў раёне Радашковічаў

У выніку кровапралітнага боя загінулі бальшавіцкія памежнікі Даніленка і Бескаравайны (апошні быў цяжка паранены польскім кулямётчыкам і памер ад ран). Цела байцоў былі пахаваныя ў вёсцы Трусавічы. На магіле, якая захавалася да нашых дзён, напісана “Слава савецкім памежнікам, якія загінулі ў баях за Радзіму 1939 год”. У выніку штурму стражніцы “Будзькі” 6 польскіх вартавых мяжы трапілі ў савецкі палон.

Палонныя польскія жаўнеры. Былая савецка-польская мяжа, 17 верасня 1939 года

Магіла савецкіх памежнікаў, якія загінулі 17 верасня 1939 года
Прыгоды валуна
Па адных дадзеных помнік у гонар Пілсудскага пасля 17 верасня 1939 года быў зкінуты з пастаменту. Па іншых, заставаўся на ім да пачатку ХХІ стагоддзя. Пры гэтым была знішчана выява Крыжа “Віртуці Мілітары”. Падчас Другой сусветнай вайны будынак даваенай школы, якая стаяла побач з помнікам, была спалена.

Месца, дзе ў вёсцы Будзькі стаяў помнік Юзафу Пілсудскаму
У 2004 годзе супрацоўнікі Амбасады Польшчы ў Мінску выказалі пажаданне перавезці помнік у сталіцу Беларусі і паставіць яго побач з будынкам дыпламатычнай ўстановы. Аднак краязнаўца А. Рогач вывез помнік у Вілейку, дзе, па рашэнні ўлад, яго размясцілі на тэрыторыі РЭС Вілейскага раёна. Там валун знаходзіцца і сёння.

Даваенны помнік Юзафу Пілсудкаму ў Вілейцы. Нашыя дні
У дадзены момант аўтар артыкула збірае сродкі на выданне кнігі “Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны 1918, 1919-1920 гадах”, прысвечанай баявым дзеянням жаўнераў Першага польскага корпуса ў 1918 г. і частак Войска Польскага ў 1919-1920 гг. супраць бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі. Дадзенае выданне Ігар Мельнікаў прысвяціў 100-годдзю БНР і гораду Бабруйску. Кніга “Забыты корпус” - гэта больш за 200 старонак унікальных фактаў беларускай вайсковай гісторыі, а таксама больш за 300 архіўных і сучасных фотаздымкаў. Засталіся апошнія дні збора сродкаў на выданне кнігі на сайце Talaka.org. Гісторык Ігар Мельнікаў звяртаецца з просьбай да ўсіх аматараў беларускай гісторыі дапамагчы яму выдаць гэту ўнікальную кнігу. Падтрымаць праект можна тут.

22:01 07/04/2018
загружаются комментарии

Особое мнение
Ігар Мельнікаў: У 1937-м мы ўсе маглі б апынуцца ў курапацкіх магілах…
Пра жудасныя часы сталінскіх рэпрэсій знятыя дзесяткі фільмаў, напісаны сотні кніг, але, на жаль, шматлікія беларусы да сённяшняга дня не прадстаўляюць маштаб трагедыі, якая адбылася ў Беларусі ў 1930-1940-я гады і тое, якія наступствы сталінскія рэпрэсіі пакінулі ў Беларусі.

Исследования
“Канец” БНР. Як бальшавікі знішчылі бацькоў-заснавальнікаў беларускай дзяржаўнасці
Ігар Мельнікаў, "Гістарычная праўда" Напярэдадні святкавання 100-годдзя БНР у Беларусі пачала распаўсюджвацца думка пра тое, што ў 1925 годзе дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі быццам бы добраахвотна склалі свае паўнамоцтвы на...

Дайджест