Вялікія дні малога флота ў Добчыцах

Пад Кракавам прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю Пінскай рачной флатыліі ВМФ Другой Рэчы Паспалітай. Аднымі з удзельнікаў гэтага фэста былі члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.
Вялікія дні малога флота ў Добчыцах
istpravda.ru/bel
У рамках свята Пінскай флатыліі ў Добчыцах было запланавана некалькі цікавых мерапрыемстваў. 



Так, з лекцыяй пра гісторыю ўдзелу беларусаў у барацьбе супраць нацыстаў у складзе польскага войска выступіў кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. 



Перад лекцыяй







Даследчык прадэманстраваў прысутным фотаздымкі са сваёй калекцыі, а таксама распавёў пра лёсы некаторых польскіх жаўнераў беларускага паходжання, якія змагаліся супраць нацыстаў у верасні 1939 года, а пазней у шыхтах Другога польскага корпуса. 



Гісторык Ігар Мельнікаў падчас лекцыі





Вялікую цікавасць у гасцей фэста выклікалі кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава







З арыгінальным польскім вайскова-марскім сцягам











Амаль на Палессі







Акрамя гэтага, члены ГВГР “Беларусы ў Войску Польскім” прынялі ўдзел ў 12-ці кіламетровым маршы, прымеркаваным памяці маракоў Пінскай рачной флатыліі, якія загінулі ў баях у верасні 1939 года. 



Падчас маршу





Нарэшце, галоўным івэнтам фэста стала рэкантрукцыя памежнага боя, які разгарнуўся паміж часткамі Чырвонай Арміі і польскімі войскамі раніцай 17 верасня 1939 года. 



Байцы РСЧА...



...а таксама польскія маракі, памежнік, санітарка і жаўнеры Войска Польскага



Адпачынак перад бітвай...



...а ў руках аўтэнтычная зброя



Варта адзначыць, што РСЧА была прадстаўлена рэканструкатарамі з Польшчы, а вось на польскім баку ў якасці марака Пінскай флатыліі, санітаркі з Жаночай дапаможнай службы і памежніка Корпуса аховы памежжа выступілі аматары вайсковай гісторыі з Беларусі. 



"Sowieci wkroczyli"



Памежнік КАП адыходзіць



Польскія жаўнеры і маракі займаюць пазіцыі



Чырвонаармейцы атакуюць



Сілы не роўныя. Маракі ідуць у апошнюю контратаку



Апошнія хвіліны польскага памежніка





Ці ёсць жывыя?



Параненых польскіх жаўнераў бяруць у палон











Галоўным арганізатарам мерапрыемтсва з’яўляецца польскае Таварыстава “Канструктары мараў”. 









Удзельнікі рэканструкцыі ў Добчыцах

"Гістарычная праўда"
23:19 10/07/2018
загружаются комментарии