Гістарычны фестываль, якога не хапае ў Беларусі

Рэканструктары з групы “Беларусы ў Войску Польскім" наведалі польскі вайскова-гістарычны івэнт “Місія Усход”.
Гістарычны фестываль, якога не хапае ў Беларусі
istpravda.ru/bel
1-3 чэрвеня 2018 года ў мястэчку Аграднічкі ля Беластока адбыўся VIII Вайсковы злёт “Місія Усход”. Штогод у мерапрыемтве ўдзельнічаюць дзесяткі рэканструктараў з Польшчы і іншых краін. 



Эмблема фестываля





Больш таго, аматары вайсковай гісторыі прадстаўляюць розныя эпохі і войскі. У 2018 г. у ўзгаданым мерапрыемстве ўпершыню прынялі ўдзел члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”. 



Члены ГВГР "Беларусы ў Войску Польскім" падчас фестываля "Місія Усход" у Аграднічках

Беларускія рэканструктары прадставілі памежны пост Корпуса аховы памежжа, які дзейнічаў на савецка-польскай мяжы ў Шапавалах (ля Заслаўя) у 1930-я гады.





 

Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў (быў ў мундзіры падпарутчыка КАП) прадставіў гасцям “Місіі Усход” даваенныя савецкія і польскія мапы міжваеннага кардона, а таксама замежныя пашпарты 1930-х гадоў. 









Дыярама, прадстаўленая членамі ГВГР “Беларусы ў Войску Польскім”, выклікала вялікую цікавасць у гасцей фестываля.  









Акрамя гэтага, даследчык прадставіў і сваю новую кнігу “Забыты корпус”, прысвечаную падзеям 1918 года на тэрыторыі Беларусі. Адзначым, што кніга выдана абмежаваным накладам і выклікала вялікую цікавасць з боку аматараў беларускай вайсковай гісторыі. 



Ігар Мельнікаў падпісвае кнігу "Забыты корпус" для аднаго з польскіх чытачоў

Прадстаўляем чытачам “Гстарычнай праўды” фотарэпартаж з мерапрыемства.



























"Гістарычная праўда"
00:08 07/06/2018
загружаются комментарии