1812 год. Лёд і полымя беларускай Бярэзіны

Пад Барысавам прайшла буйная рэканструкцыя баёў часоў франка-расейскай вайны.
1812 год. Лёд і полымя беларускай Бярэзіны
istpravda.ru/bel
Рэканструкцыя “Бярэзіна 2017” была прысвечана чарговай гадавіне пераправы французскіх войскаў ля беларускіх вёсак Брылі і Студзёнка, якая ажыццявілася падчас адступлення Вялікай арміі з Масквы зімой 1812 года.



Бярэзіна...



Літвіны, жаўнеры ВКЛ у 1812 годзе



Афіцэры Рускага імператарскага войска ў 1812 г.



...а таксама жаўнеры рускага войска



Тут перапраўлялася французскае войска

У маштабным відовішчы прынялі ўдзел рэканструктары з Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін. Асаблівую ўвагу шматлікіх гасцей і ўдзельніваў шыкоўнага відовішча выклікалі беларускія рэканструктары ў мундзірах войскаў Вялікага княства Літоўскага, якія ваявалі на баку Францыі падчас франка-рускай вайны. Шмат хто з гасцей рэканструкцыі заўважыў старадаўнюю беларускую “Пагоню” на ківерах і сцягах жаўнераў-літвінаў. 



Рускі помнік у памяць падзей 1812 года і...



Французскі манумент

Тады, у 1812 годзе, на беларускіх землях, па сутнасці, адбывалася грамадзянская вайна. Адна частка жыхароў гістарычнай Літвы паверыла абяцанням Напалеона аб аднаўленні ВКЛ і ваявала на яго баку, другая, ужо у шыхтах рускага імператарскага войска білася за “веру цара і Айчыну”. У савецкі час пра гэта не ўзгадвалі, аднак зараз гістарычная праўда вяртаецца ў Беларусь.







Ліцьвіны-беларусы. Адзін жаўнер рускага, а другі - напалеонаўскага войска



Рускія жаўнеры



Жаўнеры ВКЛ са складу Вялікага войск Напалеона







Экскурсавод-рэканструктар Мікола Чарнуха распавядае гасцям фестываля пра гісторыю баёў 1812 года на Брылёўскім поле







Прыемна ўразіла і тое, што падчас урачыстых прамоў беларускія чыноўнікі не імкнуліся рабіць акцэнт на “айчынным” характары той вайны, а імкнуліся падкрэсліць тую трагедыю, якую прынеслі на нашую зямлю “геапалітычныя гульні імператараў”. 



Ускладанне кветак да рускага помніка



Беларускія афіцэры перад французскім помнікам

Варта адзначыць, што ў урачыстасцях на Брылёўскім полі прынялі ўдзел амбасадары Францыі і Чэшскай рэспубліцы, прадстаўнікі пасольства Польшчы і іншыя афіцыйныя асобы. 









Сама ж рэканструкцыя складалася з розных эпізодаў баявых дзеянняў Вайны 1812 года. На жаль, відовішча адбывалася дастаткова далёка ад публікі, і шматлікія госці проста не змаглі яго ўбачыць. Сітуацыю выратавала руская і французская кавалерыя, якая спрабавала “разыгрываць” сутычкі ў непасрэднай блізкасці ад публікі. 



На жаль, большасць гледачоў назіралі за "баявымі дзеяннямі" са значнай адлегласці



Прапануем чытачам “Гістарычнай праўды” вялікі фотарэпартаж з гістарычнага відовішча “Бярэзіна 2017”. 



Сітуацыю ратавала кавалерыя...



Якая "атакавала" у непасрэднай блізкасці ад гледачоў













"Гістарычная праўда"
20:46 26/11/2017
загружаются комментарии