Дзень танкіста на “Лініі Сталіна”

На пляцоўцы гісторыка-культурнага комплекса ля Заслаўя адбылася буйная вайскова-гістарычная  рэканструкцыя “Восень 1944-га”.
Дзень танкіста на “Лініі Сталіна”
istpravda.ru/bel
У мерапрыемстве ўпершыню за доўгі час прынялі ўдзел члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”.



Падрыхтоўка да рэканструкцыі

Усяго ж у “Восені 1944-га” удзельнічала некалькі соцень рэканструктараў з усёй Беларусі, а таксама іншых краін. 



Жаўнеры Народнага Войска Польскага

Паводле сцэнару часткі савецкага войска і падраздзяленне Народнага Войска Польскага (LWP) пры падтрымцы бронетэхнікі ажыццяўлялі наступленне ў накірунку беларускага населенага пункта з мэтай выбіць з яго нацыстаў. 





Гледачы займаюць месцы

Аднак пазіцыі жаўнераў вермахта і СС былі добра ўмацаваныя самаходнай артылерыяй і танкамі. 



Тым не меньш перавес быў на савецкім баку. У адной з атак удзельнічала нядаўна адноўленая на Гісторыка-культурным комплекса “Лінія Сталіна” самаходка СУ-76. 



Пры яе падтрымцы жаўнерам Войска Польскага атрымалася выбіць эсэсаўцаў з іх пазіцый і ажыццявіць прарыў праз варожую лінію абароны. 

Як і любая вайскова-гістарычная рэканструкцыя, мерапрыемства “Восень 1944-га” суправаджалася выдатнымі піратэхнічнымі эфектамі. Прапануем чытачам “Гістарычнай праўды” рэпартаж гэтага цікавага гістарычнага “івэнта”. 



Нямецкія падраздзяленні займаюць беларускі населены пункт











Першы ўдар савецкай пяхоты...



...быў стрыманы жаўнерамі вермахта



Пасля гэтага ў бой уступілі часткі Народнага Войска Польскага пры падтрымцы самаходцы СУ-76





Нямецкая самаходка Stug прыкрывае "сваіх"



У бой уваходзіць танк КВ



"У атаку. Наперад! За нашу і вашу свабоду!"



Вось ён - вораг



Рукапашная



Яшчэ трохі...



Усё, мы перамаглі!







Гэта вось гэты "новы танк"?



Ура! Перамога!

"Гістарычная праўда"
20:23 09/09/2017
загружаются комментарии