Млава 2017. Юбілей знакамітай рэканструкцыі

26 жніўня 2017 года на поле ў Унішках Завадзкіх адбылася Х рэканструкцыя Бітвы пад Млавай 1939 года.
Млава 2017. Юбілей знакамітай рэканструкцыі
istpravda.ru/bel
У мерапрыемстве прыняло ўдзел больш за 300 вайскова-гістарычных рэканструктараў з усёй Польшчы. Як звычайна, у бітве удзельнічалі і рэканструктары з Беларусі, члены ГВГР “Беларусы ў Войску Польскім”. 



Польскія рэканструктары рыхтуюць пазіцыі



Зброя



Кавалерыя і артылерыя Войска Польскага







Рэканструкцыя адбываецца на гістарычным полі, дзе ў верасні 1939 года жаўнеры 20-й дывізіі пяхоты Войска Польскага з Баранавічаў сышліся ў смяротнай бойцы з часткамі вермахта. Нагадаем, што падчас прыхаванай мабілізацыі ў сакавіку 1939 года гэтая вайсковая адзінка, якая павінна была абараняцца ў Баранавіцкім умацаваным участку на тэрыторыі Заходняй Беларусі, была перакінута на паўночны-захад Польшчы, пад Млаву, і на мяжы з Усходняй Прусіяй паспела пабудаваць бетонныя ўмацаванні. 



Польскі ДАК пад Млавай





З першых дзён нападу Германіі на Другую Рэч Паспалітую жаўнеры баранавіцкай пяхотнай дывізіі, а таксама артылерысты з Пружанаў і кавалерысты з Навагрудскай брыгады мужна стрымлівалі ворага, які імкнуўся прабіцца да Варшавы. Сярод абаронцаў Млаўскай пазіцыі было шмат беларусаў і ўраджэнцаў Заходняй Беларусі. На жаль, імёны шматлікіх жаўнераў Войска Польскага, якія загінулі пад Млавай у верасні 1939 года па сёння не вядомыя. 



"Ворагі"







…За рэканструкцыяй у Унішках Завадзкіх назірала значная колькасць гледачоў. Людзі прыязжаюць з усёй Польшчы, каб убачыць гэтае шыкоўнае відовішча. У рэканструкцыі прыймалі ўдзел узоры польскай і нямецкай вайсковай тэхнікі 1930-х гадоў. 



Польская танкетка TKS



Польская "праваслаўная" гаўбіца



Прапануем чытачам “Гістарычнай праўды” рэпартаж з рэканструкцыі і сюжэты польскіх тэлеканалаў, знятыя на Х Рэканструкцыі Бітвы пад Млавай 1939 года. 



Разлік СПА



Беларус-жаўнер Войска Польскага з ручным кулямётам "Браўнінг" на Млаўскай пазіцыі









Гледачы і ўдзельнікі





За ўдзел у Рэканструкцыях Бітвы пад Млавай кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў (Беларусь) быў узнагароджаны бургамістрам г. Млава спадаром Славамірам Кавалеўскім ганаровым юбілейным знакам і сертыфікатам




"Гістарычная праўда"
11:36 31/08/2017
загружаются комментарии