Ноч музеяў у... паліцыі

20 мая будынак Галоўнай камендатуры польскай паліцыі ў Варшаве адчыніў дзверы для ўсіх жадаючых. Такім чынам польскія паліцэйскія ўжо ў чацьвёрты раз далучыліся да сусветнай Ночы музеяў.
Ноч музеяў у... паліцыі
istpravda.ru/bel
Мерапрыемства пачалося а 18 гадзіне, аднак першыя жадаючыя наведаць рэжымны будынак з’явіліся на тры гадзіны раней. На пытанне, чаму замест музея яны выбралі менавіта Камендатуру паліцыі, госці адказвалі: “У музей можна трапіць штодня, а вось сюды ў звычайны дзень не патрапіш. А так можна ўсё ўбачыць і яшчэ атрымаць падарункі”. 



Уніформа супрацоўніка польскай Дзяржаўнай паліцыі, 1920-я гады







Арыгінальныя выданні 1920-1930-х гадоў па польскай крыміналістыцы

Ужо ў першыя гадзіны мерапрыемтва ў двары будынку сабраўся вялікі тлум жадаючых наведаць галоўны паліцэйскі будынак Варшавы. Аднак і на вуліцы гасцей чакала шмат цікавага. Вайскова-гістарычныя рэканструктары, апранутыя ў уніформу міжваеннай Дзяржаўнай паліцыі паказвалі людзям сцэнкі з крымінальнага жыцця Другой Рэчы Паспалітай. 



За хвіліну да пачатку Ночы музеяў





Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў (справа) у мундзіры радавога даваеннага Рэзерва Дзяржаўнай паліцыі. Узбренне - фінскі пісталет-кулямёт "Суомі"





Пісталет-кулямёт "Суомі"



Штыкі розных мадыфікацый



Паліцыйны ровар 1930-х гадоў





Між іншым, гледачы ўбачылі затрыманне знакамітага польскага вора Станіслава Ціхоцкага (псеўданім “Шпіцбрудка”). У 1927 годзе гэты чалавек арганізаваў напад на Дзяржаўнае прадпрыемства па вырабу каштоўных папераў у Варшаве. Злодзеі пад яго кіраўніцтвам выкапалі тунэль і трапілі ў сховішча. Менавіта Ціхоцкі стаў правобразам знакамітага злодзея Квінта з выдатнага польскага фільма “Ва-банк”. 



Пачалося...





Акрамя гэтага, усе жадаючыя маглі ўбачыць уніформу, узбраенне і рыштунак даваеннай польскай паліцыі. 









Перад гасцямі імпрэзы выступіў аркестр польскай паліцыі, а кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў распавёў пра гісторыю дзейнасці польскай паліцыі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны час. 







Выступае кандыдат гістарычных навук з Беларусі Ігар Мельнікаў

Унутры будынку Галоўнай камендатуры ўсе жадаючыя маглі ўбачыць кабінет Каменданта паліцыі, генеральскую залю і шмат іншых, звычайна зачыненых нават для журналістаў, пакояў. Карацей, 20 мая ў Ноч музеяў, кожная асоба, якая наведала Галоўную камендатуру паліцыі, атрымлівала неверагодна прыемныя ўражанні і падарункі, а таксама даведалася шмат новай і карыснай інфармацыі пра гісторыю і сучаснасць польскай паліцыі.




Сцяг польскай паліцыі



Дзверы ў кабінет Каменданта польскай паліцыі



Экскурсія ўнутры Камендатуры






"Гістарычная праўда"
17:10 22/05/2017
загружаются комментарии