Бабруйск. Нямецкія вайсковыя могілкі ў скверы Чалюскінцаў

У адным з цэнтральных сквераў горада на Бярэзіне доўгі час знаходзіліся пахаванні соцень нямецкіх жаўнераў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны. Гісторыя гэтых могілак заслугоўвае нашай ўвагі.
Бабруйск. Нямецкія вайсковыя могілкі ў скверы Чалюскінцаў
istpravda.ru/bel
Таямнічыя магілы

Аднойчы, калі мне было гадоў 7, маці прапанавала адправіцца на прагулку… на нямецкія вайсковыя могілкі. Я, не гледзячы на юны ўзрост, ужо тады вельмі цікавіўся падзеямі Другой сусветнай вайны. Але якія “магілы фашыстаў” могуць быць у цэнтры савецкага горада? 



Тут былі пахаваныя нямецкія жаўнеры



Так, сапраўды, ніякіх крыжоў са свастыкай у цэнтры Бабруйска, безумоўна, не было, але лагчынкі на месцы жаўнерскіх пахаванняў, якія знаходзіліся ў скверы Чалюскінцаў, былі добра бачныя. “Вось тут, пад час вайны, былі нямецкія могілкі. Потым, як казалі мясцовыя, крыжы знішчылі, а пахаванні засталіся. Тут, побач, царка была, а зараз там басейн”, - казала тады маці. 

Шпітальныя могілкі

З таго часу прайшло шмат гадоў. Загадаў доўга жыць Савецкі Саюз, была абвешчана незалежнасць Беларусі, аднак гісторыя нямецкіх вайсковых пахаванняў у Бабруйску (а іх было некалькі. Другія могілкі знаходзіліся на вуліцы Берагавой – І.М.) выклікалі ў мяне вялікую цікавасць. 



Падчас будаўніцтва нямецкіх вайсковых могілак у скверы Чалюскінцаў у Бабруйску



"Heldenfriedhof" у скверы Чалюскінцаў

Дык што ж за “Heldenfriedhof” знаходзіўся ў самым цэнтры Бабруйску? Амаль адразу пасля заканчэння польска-бальшавіцкай вайны Свята-Мікалаеўская царква (побач з якой падчас Другой сусветнай вайны немцы стварылі могілкі) была зачынена. Пры гэтым царкоўную маёмасць на некалькі тысяч залатых рублёў бальшавікі рэквізавалі.



Нямецкія вайсковыя могілкі ў цэнтры Бабруйску, 1943 год







Падчас другой сусветнай вайны, нямецкія акупацыйныя ўлады адчынілі царкву, а побач зрабілі вялікі вайсковы шпіталь. А тых, хто памер ад ран, хавалі ў скверы побач. Так пляцоўка побач з царквой ператварылася ў вялікія некропаль. Там знаходзілася тры ўчасткі з пахаваннямі. З асаблівасцяў: жаўнеры вермахта былі пахаваныя нагамі да праваслаўнай царквы.

Вяртанне з небыцця

Кажуць, што адразу пасля вызвалення горада ад нацыстаў нямецкія вайсковыя могілкі не краналі, але пазней крыжы са свастыкай і надмагіллі прыбралі. У 1960-я гады Свята-Мікалаеўскую царкву зачынілі і перарабілі ў басейн. Памяць пра нямецкае вайсковае пахаванне захоўвалася ў Бабруйску ў якасці гарадской легенды. 



2014 год. Падчас эксгумацыі нямецкіх пахаванняў у скверы Чалюскінцаў



2018 год. Тут адбывалася эксгумацыя парэшткаў нямецкіх жаўнераў



І вось восенню 2014 года жаўнеры 52-га пошукавага батальёна беларускага войска пачалі эксгумацыю парэшткаў нямецкіх жаўнераў, якія былі пахаваныя ў скверы Чалюскінцаў. Пашукавікі карысталіся старымі мапамі і планамі, а таксама фотаздымкамі. Дзякуй Богу, іх засталося шмат. 

















Немцы хавалі сваіх жаўнераў педантычна. У шматлікіх магілах былі знойдзены смяротныя жэтоны. Пра тое, што на могілках у цэнтры Бабруйска былі пахаваныя параненыя, якія памерлі ў шпіталі, сведчыць тое, што на некаторых парэштках застаўся гіпс, ці металёвыя шыны, якімі замацоўвалі раздробленыя косці. Нямецкія жаўнеры былі пахаваныя на глібіні прыкладна ў адзін метр.







Падчас працы беларускіх жаўнераў-пашукавікоў у 2014 годзе на месцы нямецкіх могілак у цэнтры Бабруйска былі эксгумаваныя целы соцень нямецкіх жаўнераў. Усе яны былі перапахаваныя на Нямецкіх вайсковых могілках, якія знаходзяцца побач з вёскай Шчаткава. 

Апошні прытулак акупантаў

Узгаданыя вышэй зборныя могілкі былі адчыненыя ў 2011 годзе і там зараз хаваюць прах нямецкіх жаўнераў з розных месцаў Беларусі. Зараз у Шчаткава пахавана ўжо шмат дзесяткаў тысяч жаўнераў Трэцяга Рэйха, якія загінулі на беларускай зямлі падчас Другой сусветнай вайны. 





Падчас будаўніцтва могілак у Шчаткава



Шчаткаўскія могілкі ўражваюць сваёй вялічынёй і сціпласцю. У цэнтры стаіць вялікі крыж, а побач размяшчаюцца камяні, на якіх выбіты прозвішчы нямецкіх жаўнераў, парэшткі, якіх пахаваныя тут. 



Уваход у нямецкія вайсковыя могілкі ў Шчаткава





Варта адзначыць, што падчас Аперацыі “Багратыён” летам 1944 года ў Бабруйскім катле была знішчана амаль уся 9-я нямецкая армія у складзе якой, у тым ліку, знаходзілася і 45-я аўстрыйская пяхотная дывізія вермахта. У 1941 годзе яе жаўнеры штурмавалі Берасцейскую крэпасць, а праз тры гады шмат аўстрыйцаў назаўжды засталіся ў палях і лясах пад Бабруйскам. 





Шчаткава. Камяні з імёнамі нямецкіх жаўнераў, якія загінулі на беларускай зямлі падчас Другой сусветнай ванйы













Пошукі  і перапахаванне нямецкіх жаўнераў, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны працягваюцца. Так, яны прыйшлі са зброяй на беларускую зямлю і акупавалі яе. Але Чырвоная Армія перамагла гэтага сільнага ворага і вызваліла нашую Радзіму. Зараз нямецкія вайсковыя пахаванні, як і пахаванні савецкіх жаўнераў – гэта маўклівы напамін пра тую жудасную вайну. 
Ігар Мельнікаў, "Гістарычная праўда", здымкі з архіва аўтара і з адкрытых крыніц
13:42 05/07/2018
загружаются комментарии