Птушкі без гнёздаў

Фільм пра трагедыю беларускай інтэлігенцыі ў гады Другой Сусветнай.
Днямі праглядзеў фільм Віталя Дудзіна, зняты ў 1996 годзе па ўспамінах таленавітай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Эх, гэтае кіно трэба кожны дзень паказваць беларусам, каб яны пачалі асэнсоўваць сваё мінулае і рабіць высновы. 



Кадры з фільму



Ёсць у карціне адна фраза, кінутая немцам: “Што вы за народ, то пад палякамі сядзіце, то пад рускімі. Калі гэта ваш шлях, то…”. Так, горкая праўда. Падзеленая ў пачатку ХХ стагоддзя Беларусь стала арэнай кровапралітных бітваў, у якіх чужынцы забівалі беларусаў, а бывала, што і самі жыхары рэспублікі забівалі сваіх суайчыннікаў, калі тыя прытрымліваліся іншых поглядаў. 



Ларыса Геніюш – ахвяравала сваё жыццё для Беларусі. Яна была беларускай патрыёткай, яна верыла, што наша краіна стане незалежнай, яна рабіла для гэтага ўсё, што магла. А ў адказ, атрымала сталінскія лагеры. Яна да сённяшняга дня не рэабілітавана. І гэта жудасна…



"Бел-чырвона-белыя" сцягі ў акупаваным нацыстамі Мінску. Кадр з фільму





У фільме, наколькі магчыма, паказаны цягкі лёс Ларысы Антонаўны. Выдатна паказаны і гістарычны фон тых падзей – Заходняя Беларусь у складзе Польшчы, савецкія дэпартацыі, беларуская эміграцыя ў Чэхаславакіі, вызваленая Еўропа і савецкія-жаўнеры-беларусы, якія з задавальненнем сухаюць вершы Геніюш на роднай, матчынай мове. 



Допыт у Цанавы. Кадр з фільму



Нам, сучасным беларусам варта пераасэнсоўваць савецкую мінуўшчыну і рабіць беларускі погляд на нашу гісторыю, а таксама на асоб, якія ахвяравалі сваё жыццё для Беларусі. 





Прапаную чытачам “Гістарычная праўды” паглядзець фільм “Птушкі без гнёздаў”.  

18:21 21/11/2015
загружаются комментарии