Дэ Голь, які плюнуў на большасьць

Пасьля рагрому гітлераўцамі Францыі цягам месяца у траўні-чэрвені 1940, капітуляцыі і стварэньня марыянеткавай (але фармальна незалежнай) вішысцкай дзяржавы знайшоўся нікому раней не вядомы палкоўнік Дэ Голь, якія заявіў з Лондану, што свабодная Францыя не здаецца, і будзе змагацца з акупантамі.
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў, журналіст
Як пішуць шматлікія гісторыкі, у тым ліку і біёграфы Дэ Голя, калі б на той момант у Францыі быў праведзены рэфэрэндум, то пераважная большасьць безумоўна галасавала б за капітуляцыю, што азначала мірнае жыцьцё. 

У самой Францыі на заклік Дэ Голя адгукнуліся ня больш за некалькі працэнтаў насельніцтва - як часта пішуць сёньня, у руху супраціву былі ня толькі этнічныя французы, але і славяне, габрэі, гішпанцы.



Нехта плакаў, іншыя ішлі змагацца

Калі б не было такіх дзеяньняў дэ Голя, то пасьля вызваленьня Францыя разглядалася б як нейтральная (у лепшым выпадку) альбо (хутчэй за ўсё) варожая акупаваная краіна (як Італія, напрыклад).

Бо рэжым Вішы дэ-факта быў саюзьнікам Гітлера, французскія часткі ваявалі супраць англічан у Афрыцы і нават супраць СССР на Усходнім фронце. Але дэ Голь сумеў пераканаць Лондан, Маскву і Вашынгтон (ЗША увогуле доўга яго не ўспрымалі), што менавіта ён зьяўляецца легітымным прадстаўніком Францыі. 



Петэн і Гітлер

Вынік? Калі 8 траўня 1945-га нямецкі фэльдмаршал Кэйтэль падпісваў капітуляцыю і ўбачыў французаў, то сказаў сваю знакамітую фразу – “Як? І французы таксама нас перамаглі?”.

Ня толькі “перамаглі”, але атрымалі ўсе бонусы пераможцаў, акупаваную зону Германіі і гэтак далей.



Чэрчыль і Дэ Голь

Мараль? Для мяне відавочная. У гісторыі бываюць моманты, калі палітык, нацыянальны лідэр павінен не зьвяртаць увагу на думку большасьці, а дбаць перш за ўсё пра будучыню і гістарычны лёс сваёй краіны. Няхай ў дадзены момант супраць цябе 90 працэнтаў, - рабі тое, што лічыш патрэбным, і гісторыя скажа, хто меў рацыю.

facebook.com
00:39 26/05/2015
загружаются комментарии