АК. Гісторыя і сучаснасць

Інтэпрэтацыі могуць быць рознымі ў розных людзей. Але фактаў трэба трымацца. Армія Краёва існавала ад 1942 да пачатку 1945 года. Таму ну ніяк яна не магла пераследаваць праваслаўнае насельніцтва пад канец 1940-х.
Анджэй Пачабут
Анджэй Пачабут, Журналіст
На вайне здараюцца розныя рэчы. Вельмі часта жудасныя і брутальныя. Але ў сцверджанні, што падполле пераследавала за веравызнанне столькі сама праўды, што і ў сцвярджэнні, што праваслаўныя супрацоўнікі камуністычных спецслужбаў, а такіх на Беласточчыне было вельмі шмат, забівалі каталікоў, якія належалі да антыкамуністычнага падполля з прычыны іх веравызнання.

Так, былі выпадкі, калі нехта некага не любіў, але ці гэта была прычына канфлікта? Не. Быў палітычны канфлікт. Камуністычны таталітарызм, які пачаў будаваць "новы цудоўны свет" сутыкнуўся з супрацівам тых, хто жыць ва ўмовах дыктатуры не хацеў.

А далей як гэта бывае на вайне. Жорска, брутальна і вельмі часта безлітасна.

Тыя хто быў на баку падполля, яны пацярпелі паразу. Іх катавалі, абвяшчалі забойцамі, шпіёнамі, здраднікамі.... Іх расстрэльвалі і марылі ў лагерах. Тыя, хто быў на баку камуністычнага таталітарызму перамаглі. Атрымоўвалі ўзнагароды і цешыліся лаяльным стаўленнем улады.
Мінулі дзесяцігоддзі і сітуацыя ў Польшчы змянілася. Яна стала незалежнай краінай і натуральна змянілася стаўленне да гісторыі "устанаўлення камуністычнай улады" Канешне, тым, хто быў на баку камуністаў гэтыя змены могуць быць не прыемныя. Але падмяняць сутнасць канфлікта рэлігійнай вайной не варта.

Ці здараліся злачынствы з боку падполля? Так. Але казаць, што АК ці падполле праводзіла нейкую чыстку - гэта хлусня.

Ну скажам для прыклада. Можна сёння паехаць на Данбасс. Зрабіць матэр'ял - што думае там мірнае насельніцтва. Пайсці да бацькоў у якіх загінула падчас артабстрэлаў дзіця, да тых хто страціў сваіх блізкіх... Нават без “укрыжаваных хлопчыкаў” атрымаецца брутальная карціна. Далей можна зрабіць наступную выснову - калі прыдуць у Данбасс украінцы, яны пазабіваюць усіх і ўвогуле будзе канец света...

Ці няма тут адгалоскаў валынскай разні? Адказ – Не. Большы ўплыў меў напрыклад верасень 1939 года, супрацоўніцтва с савецкай партызанкай, лаяльнасць да новых уладаў, ці супрацоўніцтва з камуністычнымі спецслужбамі і таму падобныя рэчы.

Дарэчы, у 1951 годзе, беларусы абагналі па колькасці габрэяў і былі другой пасьля палякаў нацыянальнасцю сярод супрацоўнікаў камуністычных спецслужбаў Польшчы. Дамінацыя была асабліва заўважна ў першыя гады камуністычнай улады. Гэта дадзеныя з тэррыторыі ўсёй краіны. Калі возьмем дадзеныя з тэрыторыі Беласточыны? Які атрымаецца вынік?


14:17 02/02/2015
Анджэй Пачабут, крыніца: facebook

загружаются комментарии