Вярнуць з забыцця. У Мінску ізноў уручылі ўзнагароды нашчадкам беларускіх андэрсаўцаў

Мерапрыемства адбылося ў Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску.
Вярнуць з забыцця. У Мінску ізноў уручылі ўзнагароды нашчадкам беларускіх андэрсаўцаў
istpravda.ru/bel
Копіі брытанскіх узнагарод часоў Другой сусветнай вайны былі перададзены сваякам Анатоля Жака, Мікалая Саваневіча, Яна Кулака, Міхаіла Гатаўца. Першы з узгаданых жаўнераў трапіў у войска генерала Андэрса зусім маладым хлопцам і загінуў падчас бітвы пад Монтэ-Касіна. 



Трое іншых андэрсаўцаў з першага дня Другой сусветнай змагаліся супраць нацыстаў у шыхтах Войска Польскага, а потым прайшлі савецкі палон і службу ў Другім польскім корпусе. Ян Кулак, як і Анатоль Жак назаўжды застаўся ў Італіі. Яго цела пахавана на могілках у Монтэ Касіна. 



На цырымоніі ўручэння ўзнагарод амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыня Фіёна Гіб падкрэсліла неабходнасць захавання памяці пра беларусаў, якія служылі ў Арміі Андэрса. 



Амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Артур Міхальскі звярнуў увагу на трагедыю забыцця гэтых людзей і іх подзвігу. “Польшча заўсёды будзе памятаць гэтых жаўнераў свабоды”, - адзначыў дыпламат. 



Адзначым, што гэта не першая цырымонія перадачы брытанскіх узнагарод сваякам жаўнераў Другога польскага корпуса з Беларусі. Амбасада Вялікабрытаніі дапамагае грамадзянам Беларусі ў падрыхтоўцы запытаў у Міністэрства абароны Злучанага Каралеўства, пасля чаго з “Туманнага Альбіёна” прыходзяць рэплікі брытанскіх зорак і медалёў, якімі падчас Другой сусветнай вайны былі ўзнагароджаны беларускія андэрсаўцы. 



У пошуках праўды пра беларускіх андэрсаўцаў замежным дыпламатам, а таксама сваякам ветэранаў дапамагае кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. Аб гэтым на цырымоніі гаварыла Амбасадар Вялікабрытаніі спадарыня Гіб, а таксама блізкія тых, хто змагаўся супраць нацыстаў на Заходнім фронце. 
"Гістарычная праўда"
23:33 11/07/2018
загружаются комментарии