“Забыты корпус” прэзентавалі ў Бабруйскай крэпасці

10-я кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава прысвечана гісторыі знаходжання польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах. Даследчык прысвяціў выданне роднаму для яго гораду Бабруйску, а таксама 100-гадоваму юбілею Беларускай народнай рэспублікі.
“Забыты корпус” прэзентавалі ў Бабруйскай крэпасці
istpravda.ru/bel
Прэзентацыя новай кнігі Ігара Мельнікава адбылася побач з руінамі Мінскай брамы крэпасці. Такім чынам, муры старадаўняй цытадэлі на Бярэзіне сталі выдатным фонам для мерапрыемства. 









Ігар Мельнікаў распавёў прысутным пра тое, як ішла праца над новым выданнем, а таксама прадэманстраваў артэфакты са сваёй калекцыі. Акрамя гэтага, даследчык пазнаёміў гасцей прэзентацыі са сваімі планамі на бліжэйшую будучыню. 



\





Так, яшчэ ў 2018 годзе гісторык плануе выдаць альбом “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”, а таксама кнігу “Верасень 1939-га. Магілы неаб’яўленай вайны”. 







Апошняе з узганаданых выданняў будзе прысвечана гісторыі польскіх і савецкіх жаўнерскіх павахаванняў перыяду верасня 1939 года на тэрыторыі Беларусі. 



Пасля прэзентацыі адбылася аўтографсесія.
"Гістарычная праўда"
00:23 02/07/2018
загружаются комментарии