На “мяжы цывілізацый”. Адбылася чарговая экскурсія па даваеннай савецка-польскай мяжы

Мапы, здымкі, артэфакты, а яшчэ ўнікальныя месцы, звязаныя з “рыжскім кардонам” – усё гэта можна ўбачыць падчас вандроўкі “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”.
На “мяжы цывілізацый”. Адбылася чарговая экскурсія па даваеннай савецка-польскай мяжы
istpravda.ru/bel
Гэтым разам на экскурсію прыехаў госць з Польшчы. Кандыдат гістрычных навук Ігар Мельнікаў, а таксама члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім” пазнаёмілі госця з гісторыяй памежнага Заслаўя, распавялі пра гераічную абарону горада ў чэрвені 1941 года. 



На станцыі "Беларусь". А такая брама стаяла на гэтым накірунку на мяжы



Будынак 1938 года ля станцыі "Беларусь"



Мяжа, Заслаўе...





На магіле савецкіх памежнікаў, якія загінулі пры абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года

Далей турыст з Польшчы пазнаёміўся з гісторыяй маёнтка князёў Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі і ўбачыў лінію даваеннай савецка-польскай мяжы. У Ракаве экскурсант пакланіўся магіле князёўны Крысціны Друцкай Любецкай, а ў Кучкунах убачыў руіны аднайменнай стражніцы Корпуса аховы памежжа, якая была знішчана падчас бою паміж польскімі і савецкімі памежнікамі ў верасні 1939 года. 



Ля палацу Друцкіх-Любецкіх у Новым Полі







На мяжы...









Крыпта Друцкіх-Любецкіх у Ракаве



Партрэт князёўны Крысціны Друцка-Любецкай у Ракаве





Памятаць кожнага!



На стражніцы КАП "Кучкуны"



Падвал стражніцы ў "Кучкунах"



Разынкай экскурсіі стала працэдура праверкі дакументаў, якую здзейснілі даваенныя савецкі і польскі памежнікі. Дарэчы копія даваеннага пашпарта з пячаткамі аб перасячэнні мяжы стала выдатным сувенірам для польскага турыста. 





Такія і іншыя копіі даваенных пашпартоў будуць атрымліваць удзельнікі экскурсіі "Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг."









А зараз савецкі кантроль...







Зараз усе удзельнікі экскурсіі па даваеннай мяжы з Ігарам Мельнікавым будуць атрымліваць на памяць такія выдатныя артэфакты. 

А 22 ліпеня 2018 года ў 12-00 у Музеі Янкі Купалы ў Вязынцы адбудзецца вайскова-гістарычны фестываль “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”. Запрашаем усіх на гэтае ўнікальнае відовішча. 


"Гістарычная праўда"
18:31 24/06/2018
загружаются комментарии