“Забыты корпус” прэзентавалі ў Мінску

10-я кніга Ігара Мельнікава прысвечана гісторыі Першага польскага корпуса ў Бабруйску, гісторыі фарміравання Беларускай народнай рэспублікі, падзеям польска-бальшавіцкай вайны на тэрыторыі Бабруйшчыны. Выданне багата ілюстравана і ўтрымлівае вялікую колькасць невядомых фактаў беларускай вайсковай гісторыі.
“Забыты корпус” прэзентавалі ў Мінску
istpravda.ru/bel
Ігар Мельнікаў распавёў гасцям прэзентацыі аб тым, як ішла праца над кнігай і прадэманстраваў здымкі і артэфакты са сваёй калекцыі. 



Вялікую цікавасць выклікалі малавядомыя факты з гісторыі цытадэлі на Бярэзіне, а таксама аспекты гісторыі стварэння і дзейнасці Першага польскага корпуса на тэрыторыі Бабруйшчыны. 









Падчас прэзентацыі аўтар кнігі выказаў шчырую падзяку членам Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім” за дапамогу ў працы над выданнем і за ўдзел у мерапрыемствах групы. 



















Нагадаем, 1 ліпеня 2018 года ў 12-30 Ігар Мельнікаў прадставіць кнігу “Забыты корпус” у…Бабруйскай крэпасці. Мерапрыемства адбудзецца побач з парэшткамі Мінскай брамы цытадэлі на Бярэзіне. Уваход, безумоўна, вольны. 
"Гістарычная праўда"
00:18 19/06/2018
загружаются комментарии