“Забыты корпус”. Ігар Мельнікаў запрашае на аўтографсесію

Мерапрыемства адбудзецца 29 мая ў рамках беларускага фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.
“Забыты корпус”. Ігар Мельнікаў запрашае на аўтографсесію
istpravda.ru/bel
Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава “Забыты корпус” прысвечана гісторыі стварэння і дзейнасці Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі ў 1918 годзе. 



Новая праца вядомага беларускага даследчыка дапамагае зразумець тое, якія знешнія фактары ўплывалі на фарміраванне і дзейнасць Беларускай народнай рэспублікі.



“Забыты корпус” – гэта больш за 200 старонак ўнікальных і малавядомых фактаў з вайсковай гісторыі Беларусі ўвогуле і Бабруйшчыны ў прыватнасці, а таксама больш за 300 архіўных і сучастных здымкаў, большасць з якіх раней не публікаваліся.

Наклад кнігі – усяго 99 асобнікаў. Большая яго частка ўжо разышлася. Новае выданне – шыкоўны падарунак не толькі для аматараў вайсковай гісторыі. 



Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прысвяціў новую кнігу 100-гадоваму юбілею БНР, а таксама роднаму для яго Бабруйску.



Аўтографсесія Ігара Мельнікава адбудзецца 29 мая ў 18-30 у культурніцкім інкубатары ОК16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.






"Гістарычная праўда"
00:24 28/05/2018
загружаются комментарии