У Заслаўі прайшла экскурсія да 100-годдзя памежнай службы Беларусі

Гісторык Ігар Мельнікаў пазнаёміў экскурсантаў з ключавымі момантамі гісторыі міжваеннай савецка-польскай мяжы.
У Заслаўі прайшла экскурсія да 100-годдзя памежнай службы Беларусі
istpravda.ru/bel
Мерапрыемства пачалося на чыгуначнай станцыі “Беларусь”, дзе ўдзельнікі экскурсіі даведаліся пра гісторыю галоўных памежных калідораў, якія дзейнічалі ў Беларусі ў 1920-1930-я гады. 



Удзельнікі экскурсіі "Мяжа ля Заслаўя" знаёмяцца з даваеннымі мапамі



Далей экскурсанты ўбачылі інфраструктуру 15-га Заслаўскага памежнага атрада. Асаблівую цікавасць гасцей Заслаўя выклікалі аўтэнтычныя замежныя пашпарты, мапы і іншыя артэфакты з прыватнага архіва Ігара Мельнікава.





Далей экскурсія накіравалася на Рынкавую плошчу, дзе экскурсанты даведаліся пра гісторыю абароны Заслаўя ў чэрвені 1941 года.



Наступнай кропкай экскурсіі быў ДАК Мінскага ўмацаванага раёна, дзе Ігар Мельнікаў распавёў гісторыю ўдзелу бетонных крэпасцяў у баях супраць нацыстаў летам 1941-га. Скончылася мерапрыемства ля брацкай магілы памежнікаў і чырвонаармейцаў, якія загінулі падчас абароны горада Ізяслава ў баях супраць часцей вермахта. 







Нагадаем, што ў чэрвені 1941 года байцы Чырвонай Арміі амаль тры дні абараняліся  ў Заслаўі, не даючы тым самым прарвацца немцам да сталіцы БССР. У тых баях удзельнічала і 80 памежнікаў, якія неслі службу на “зоне загароды”. 



Памятаем усіх!

Экскурсію “Мяжа ля Заслаўя” Ігар Мельнікаў прымеркаваў да 100-годзя памежнай службы Беларусі. 
"Гістарычная праўда
22:49 27/05/2018
загружаются комментарии