Да 100-годдзя органаў памежнай службы Беларусі. Ігар Мельнікаў запрашае на пешаходную экскурсію “Мяжа ля Заслаўя”

27 траўня 2018 года вядомы беларускі гісторык правядзе бясплатную вандроўку па даваенным горадзе Ізяслава. Мерапрыемства прымеркавана да Дня памежніка.
Да 100-годдзя органаў памежнай службы Беларусі. Ігар Мельнікаў запрашае на пешаходную экскурсію “Мяжа ля Заслаўя”
istpravda.ru/bel
Удзельнікі экскурсіі ўбачаць інфраструктуру даваеннага 15-га Заслаўскага памежнага атрада, даведаюцца гісторыю функцыянавання даваеннага савецка-польскага кардона пад Менскам, а таксама ўбачаць вялікую колькасць унікальных здымкаў і артэфактаў, якіх няма ў айчынных бібліятэчных і музейных сховішчах.



Асобная ўвага будзе надана гісторыі стварэння і дзейнасці Мінскага ўмацаванага раёна РСЧА, а таксама абарончым баям чэрвеня 1941 года на “зоне загароды”. 





Пачатак экскурсіі 27 траўня 2018 года ў 12-00 ля чыгуначнай станцыі “Беларусь”. 
"Гістарычная праўда"
19:46 20/05/2018
загружаются комментарии