“Забыты корпус”. Убачыла свет новая кніга Ігара Мельнікава

Першы польскі корпус, БНР, Бабруйск і крэпасць на Бярэзіне – усяму гэтаму, а таксама іншым аспектам беларускай гісторыі прысвечана чарговая кніга беларускага даследчыка.
“Забыты корпус”. Убачыла свет новая кніга Ігара Мельнікава
istpravda.ru/bel
Новае выданне – гэта больш за 200 старонак ўнікальных і малавядомых фактаў з вайсковай гісторыі Беларусі ўвогуле і Бабруйшчыны ў прыватнасці, а таксама больш за 300 архіўных і сучастных здымкаў, большасць з якіх раней не публікаваліся ў Беларусі.





Наклад кнігі – усяго 99 асобнікаў. Новае выданне – шыкоўны падарунак не толькі для аматараў вайсковай гісторыі. “Забыты корпус” дае магчымасць зразумець сітуацыю,на фоне якой стваралася Беларуская народная рэспубліка. 





Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў прысвяціў новую кнігу 100-гадоваму юбілею БНР, а таксама роднаму для яго Бабруйску. 





Змест

Ад аўтара

Раздзел 1. Польскія часці ў Рускім імператарскім войску падчас Першай сусветнай вайны

Час адозваў

Ад размоў да справы

Раздзел 2. Цытадэль на Бярэзіне

Збурыць горад і пабудаваць крэпасць

Турма для незадаволеных і склад для зброі

Раздзел 3. Першы польскі корпус. Гісторыя

Фарміраванне войска Доўбар-Мусніцкага

“Узяць” Бабруйск

Рыцары з берагоў Бярэзіны

Мэта – злучыцца

Баявыя дзеянні разгортваюцца

Беларусы змагаюцца за незалежнасць

Завяршальны акорд

Уніформа

Курган

Раздзел 4. Першы польскі корпус. Асобы

Юзаф Доўбар-Мусніцкі

Ян Скарына

Ян (Іван) Урачынскі

Уладзіслаў Андэрс

Канстанцін Друцкі-Любецкі

Канстанцін Плісоўскі

Уладзімір Агапееў

Баляслаў Язвінскі

Карл Тамковіч

Міхал Каменьскі

Уладзіслаў Обух-Вашчацінскі

Лявон Білевіч

Ігнацы Матушэўскі

Люцыян Жалігоўскі

“Крылатыя” легіянеры

Раздзел 5. Войска Польскае на Бабруйшчыне падчас вайны з бальшавікамі ў 1919 – 1920 гадах

Баі Вялікапольскай дывізіі ў Беларусі

Танкі - наперад

Вялікапаляне ў горадзе на Бярэзіне

Лагер у крэпасці

Матэрыялы, крыніцы і літаратура





"Гістарычная праўда"
10:18 14/05/2018
загружаются комментарии