9 траўня 2018 года Ігар Мельнікаў правёў чарговую памежную экскурсію

Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Перамогі. Удзельнікі вандроўкі ўбачылі цікавыя месцы звязаныя з даваеннай савецка-польскай мяжой, а таксама патрымалі ў руках унікальныя памежныя артэфакты з прыватнага архіва беларускага даследчыка.
9 траўня 2018 года Ігар Мельнікаў правёў чарговую памежную экскурсію
istpravda.ru/bel
Экскурсія “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” пачалася ў Заслаўі, горадзе, які ў міжваенны час знаходзіўся непасрэдна на “рыжскім кардоне”. 



Пачатак экскурсіі. Ігар Мельнікаў паказвае пашпарт удзельніка Рыжскай мірнай канферэнцыі 1921 года



Мапа БССР 1938 года



Арыгінальны дазвол на знаходжанне ў памежнай зоне БССР, 1921 год

Экскурсанты ўбачылі архітэктурную інфраструктуру 15-га Заслаўскага атрада памежных войскаў НКУС БССР, убачылі даваенныя мапы, памежныя і мытныя дакументы 1930-х гадоў.



За спіной у экскурсантаў казарма 15-га Заслаўскага памежнага атрада



Даваенныя газеты, якія выдаваліся ў 1930-я гады ў Заслаўі



Галоўная газета Працоўна-сялянскай міліцыі БССР "На варце кастрычніка"



Арыгінальны дрот, які 20 гадоў дзяліз Беларусь

Акрамя гэтага, ўдзельнікі экскурсіі наведалі ДАК Мінскага ўмацаванага раёна і брацкую магілу чырвонаармейцаў і памежнікаў, якія загінулі пры абароне горада Ізяслава ў чэрвені 1941 года.





Ля старых заслаўскіх могілак. Тут быў апошні пункт абароны чырвонаармейцаў у чэрвені 1941 года



На магіле памежнікаў і чырвонаармейцаў. якія загінулі пры абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года

Далей экскурсія рушыла ў вёску Новае Поле, дзе Ігар Мельнікаў распавёў гісторыю шляхецкага роду Друцкіх-Любецкіх, сядзіба якіх захавалася ў узгаданым населеным пункце. 



Побач з сядзібай князёў Друцкіх-Любецкіх



З гэтых талерак елі савецкія памежнікі ў 1930-я гады



Пасля гэтага ўдзельнікі вандроўкі спыніліся на былой дзяржаўнай мяжы паміж Другой Рэччу Паспалітай і БССР. Зараз гэта адміністратыўная мяжа паміж Мінскаім і Валожынскім раёнамі.



На былой савецка-польскай мяжы









Даваенная мапа Другой Рэчы Паспалітай

Тут Ігар Мельнікаў прадэманстраваў экскурсантам аўтэнтычныя замежныя пашпарты 1920-1940 гг.



Даваенны пашпарт грамадзяніна ЗША з савецкай візай. Дакумент 1931 года



Пашпарт грамадзяніна Румыніі 1939 года



Польскі "Dowód osobisty", 1920-я гады



Пасведчанне грамадзяніна БССР, 1929 год



Замежны польскі пашпарт 1930-х гадоў



Даваенныя савецкія чырвонцы

У Ракаве экскурсанты наведалі магілу князёўны Крысціны Друцкай-Любецкай, якая загінула ў 1921 годзе на мяжы. 



Крыпта Друцкіх-Любецкіх у Ракаве



Вось такія плакаты віселі ў верасні 1939 года ў кожным горадзе Заходняй Беларусі



Акрамя гэтага, Ігар Мельнікаў прадэманстраваў удзельнікам “івэнта” арыгінальныя фотаздымкі даваеннай мяжы, а таксама ўнікальны нумар амерыканскага часопіса “LIFE” 1938 года, у якім узгадваецца даваенны польска-савецкі кардон у Беларусі.



Амерыканскі журнал "LIFE"



Побач з адным з ДАКаў Мнскага ўмацаванага раёна ля Заслаўя

Пасля экскурсіі Ігар Мельнікаў разам са сваімі сябрамі наведаў шэраг вайсковых пахаванняў чэрвеня 1941 года, а таксама месцаў, звязаных з баямі лета 1941 года. 



Ля магілы савецкіх пілотаў, якія загінулі ў чэрвені 1941 года побач з былой польска-савецкай мяжой



Побач з яблынямі, якія пасадзілі ў вёсцы Меткава савецкія памежнікі ў 1930-я гады. У 1941 годзе тут адбываліся жорсткія баі

"Гістарычная праўда
19:07 10/05/2018
загружаются комментарии