Ігар Мельнікаў правёў экскурсію “Кобрын. Верасень 1939-га”

У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы старэйшых класаў кобрынскіх школ.
Ігар Мельнікаў правёў экскурсію “Кобрын. Верасень 1939-га”
istpravda.ru/bel
Па запрашанэнні настаўнікаў школ Кобрына вядомы беларускі гісторык наведаў палескі горад і распавёў удзельнікам экскурсіі аб ключавых момантах Вераснёўскай кампаніі 1939 года на Берасцейшчыне. 



Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў побач з арганізатарам экскурсіі Аляксандрам Мехам



Значны акцэнт Ігар Мельнікаў зрабіў на тое, што Другая сусветная вайна для Беларусі пачалася 1 верасня 1939 года, калі нямецкая авіяцыя бамбіла заходнебеларускія гарады, а 70 тысяч беларусаў у шыхтах Войска Польскага сышліся з нацыстамі ў смяротнай бойцы. 







Польскія вайсковыя могілкі 1920 года ў Кобрыне





Вялікая ўвага на экскурсіі, безумоўна, была нададзена абароне Кобрына падраздзяленнямі Войска Польскага ў верасні 1939 года. Варта ўзгадаць, што як звычайна, экскурсію Ігар Мельнікаў праводзіў у гістарычнай уніформе. Гэтым разам гісторык быў апрануты ў мундзір падпарутчыка 83-га пяхотнага палка Войска Польскага. 







Польскія вайсковыя могілкі 1939 года ў Кобрыне



Нагадаем, у перыяд з 13 па 17 верасня 1939 года польская дывізія “Кобрын” пад камандаваннем палкоўніка Адама Эплера не толькі затрымала прасоўванне нямецкіх танкавых частак пад камандаваннем “генія бліцкрыга” Хайнца Гудэрыяна, але і адкінула праціўніка ад палескага горада. 



Лёс той бітвы вырашыў пачатак “вызвольнага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь” 17 верасня 1939 года. 



Акрамя гэтага, Ігар Мельнікаў распавёў пра некаторых удзельнікаў абароны Кобрына. 



Ігар Мельнікаў з партрэтам капрала Эварыста Зайкоўскага, героя абароны Кобрына ў верасні 1939 года

Так, удзельнікаў экскурсіі ўразіў лёс маладога настаўніка, капрала Эварыста Зайкоўскага, які замест эвакуацыі з Польшчы выбраў цяжкі жаўнерскі лёс і загінуў у баях з нацыстамі ў Кобрыне.





Таксама гісторык пазнаёміў экскурсантаў пра трагедыю, якая здарылася ў верасні 1939 года ў вёсцы Падзяменне. Тады злачынцы пад кіраўніцтвам Савы Дранюка растралялі некалькі дзесяткаў польскіх вайскоўцаў, паліцыянтаў і грамадзянскіх асоб. 



Зараз гісторык Ігар Мельнікаў рыхтуе да выдання альбом фотаздымкаў “Другая сусветная вайна на фотаздымках з архіва Ігара Мельнікава”, а таксама “Верасень 1939-га. Магілы неаб’яўленай вайны”. А ўжо зусім хутка ўбачыць свет кніга “Забыты корпус”, прысвечаная гісторыі Першага польскага корпуса ў Бабруйску.









Месца, дзе ў 1939 годзе былі пахаваныя жаўнеры Войска Польскага, якія загінулі ў баях супраць нацыстаў пры абароне Кобрына



Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да ўнікальнай памежнай экскурсіі “Мяжа была пад Мінскам”. Удзельнікі вандроўкі праедуць па маршруце: Заслаўе - Новае Поле – былая дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і СССР – Ракаў – Заслаўе (ДАКі Мінскага ўмацаванага раёна). Запісацца на экскурсію можна тут: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283, mail: bielkultura@gmail.com.
"Гістарычная праўда"
16:14 06/05/2018
загружаются комментарии