4 мая 2018 года Вас чакае чарговы “Шпацыр па даваенным Менску”

Вядомы гісторык Ігар Мельнікаў запрашае на экскурсію па міжваеннай сталіцы савецкай Беларусі.  
4 мая 2018 года Вас чакае чарговы “Шпацыр па даваенным Менску”
istpravda.ru/bel
Дзе знаходзіўся будынак “Белмэдгандлю”, у якім доме жыў беларускі пісьменнік Платон Галавач, як у Менску з’явіўся адзін з найлепшых архітэктурных шэдэўраў у стыле канструктывізма і дзе рыхтавалі бальшавіцкіх дыверсантаў для адпраўкі ў Заходнюю Беларусь – пра гэта і шмат іншае пойдзе гутарка на чарговай мега-цікавай экскурсіі з цыкла “Шпацыр па даваенным Менску”.

Акрамя гэтага, Ігар Мельнікаў распавядзе цікавыя факты з гісторыі мінскіх архітэктурных артэфактаў, звязаных з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі.

Экскурсія пачнецца 4 мая, 19-00, ля Дома быта (ст. метро “Інстытут культуры”). 


"Гістарычная праўда"
00:09 04/05/2018
загружаются комментарии