3 мая Ігар Мельнікаў правядзе экскурсію па сваёй выставе

У Галерэі TUT.BY працягвае працу ўнікальная выстава “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава”. 3 мая ў 18-00 гісторык запрашае ўсіх жадаючых наведаць гэты цікавы праект.
3 мая Ігар Мельнікаў правядзе экскурсію па сваёй выставе
istpravda.ru/bel
Выстава “Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава” – гэта больш за 40 унікальных здымкаў, зробленых польскімі, нямецкімі і савецкімі жаўнерамі ў розныя гады Другой сусветнай. 

Вераснёўская кампанія 1939 года, падзеі далучэння Заходняй Беларусі да СССР, Французская кампанія вермахта ў 1940-м, баі ў Беларусі ў чэрвені 1941 года, нацысцкая акупацыя, беларусы ў Арміі Андэрса і савецкія жаўнеры ў Берліне ў маі 1941-га – гэта і шмат іншае Вы ўбачыце на здымках, прадстаўленых на выставе.



Праект працуе да 9 мая, аднак лепей яго наведаць менавіта ўвечары 3 мая, калі Ігар Мельнікаў правядзе экскурсію па выставе.

Выстава "Другая сусветная вайна на фотаздымках з архіва Ігара Мельнікава". Галерэя TUT.BY( пр-т Дзяржынскага, 57), 9 паверх, 3 мая 2018 года, 18-00. Уваход вольны. 
"Гістарычная праўда"
13:15 28/04/2018
загружаются комментарии