Войска БНР. Ігар Мельнікаў прачытаў лекцыю пра малавядомыя факты беларускай гісторыі

Вядомы гісторык распавёў гасцям “Арт Сядзібы” пра этапы стварэння і дзейнасці вайсковых фарміраванняў Беларускай народнай рэспублікі.
Войска БНР. Ігар Мельнікаў прачытаў лекцыю пра малавядомыя факты беларускай гісторыі
istpravda.ru/bel
Беларускі полк у 1918 годзе і Вайсковая камісія пры паляках у 1919-м, Асобны атрад БНР і “польскія прыгоды” балахоўцаў, беларускі батальён у Літве і апошнія абаронцы гонару Беларускай народнай рэспублікі, жаўнеры Слуцкай стралковай брыгады ў 1920 годзе – пра гэтыя і шматлікія іншыя моманты беларускай вайсковай гісторыі 1918-1921 гг. распавёў кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў. 







Акрамя гэтага, даследчык распавёў цікавыя факты са сваёй новай кнігі “Забыты корпус”, прысвечанай гісторыі фарміравання і дзейнасці Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі ў 1918 годзе. 





Плануецца, што ў хуткім часе гэтая ўнікальная кніга ўбачыць свет абмежаваным накладам. 





Новае выданне – гэта больш за 200 старонак цікавых і невядомых фактаў і 300 архіўных і сучасных здымкаў. 

4 мая 2018 года Ігар Мельнікаў правядзе чарговую экскурсію з цыклу "Шпацыры па даваенным Менску", а 9 мая даследчык запрашае на вандроўку "Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг. Запісацца на іх можна па гэтых кантактах: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283, mail: bielkultura@gmail.com. Арганізатар: “Арт-Сядзіба”.
"Гістарычная праўда"
22:55 27/04/2018
загружаются комментарии