Лекцыя “Войска БНР. Гісторыя, уніформа, памяць”

27 красавіка ў “Арт Сядзібе” адбудзецца выступ вядомага беларускага гісторыка Ігара Мельнікава, прысвечаны гісторыі ўзброеных фарміраванняў Беларускай народнай рэспублікі ў розныя часы.
Лекцыя “Войска БНР. Гісторыя, уніформа, памяць”
istpravda.ru/bel
Падчас лекцыі кандыдат гістарычных навук распавядзе пра ключавыя моманты ў гісторыі стварэння вайсковых фармаванняў Беларускай народнай рэспублікі.

Беларускі полк ў 1918 годзе, Беларуская вайсковая камісія ў 1919 годзе, беларускія войскі ў Літве, партызаны Булак-Балаховіча і гераічныя жаўнеры Слуцкага збройнага чына – пра гэта і шмат іншае пойдзе гутарка на лекцыі. Ігар Мельнікаў прадэманструе здымкі і мундзіры са сваёй калекцыі. 



Жаўнеры 1-га беларускага палка, зіма 1918 года (рэканструкцыя)

Лекцыя адбудзецца 27 красавіка 2018 г. у Арт Сядзібе (г. Мінск, пр.Машэрава, 18, у 19-00). Уваход вольны. 

"Гістарычная праўда"
12:16 25/04/2018
загружаются комментарии