Ігар Мельнікаў правёў экскурсію па Бабруйскай крэпасці

Мерапрыемства адбылося ў падтрымку выдання яго новай кнігі “Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гг.”.
Ігар Мельнікаў правёў экскурсію па Бабруйскай крэпасці
istpravda.ru/bel
Не гледзячы на халоднае надвор’е на экскурсію прыйшла вялікая колькасць бабруйчан. 



Мінская брама Бабруйскай крэпасці...



...тут распачалася экскурсія



Мінская брама. Нашыя дні



Кардыгардыя Мінскай брамы Бабруйскай крэпасці





Удзельнікі экскурсіі даведаліся пра гісторыю знаходжання на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці Першага польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 г. і Вялікапольскай дывізіі ў 1919-1920 гг., а таксама ўбачылі крэпасныя будынкі, якія так ці інакш звязаныя з гэтым гістарычным сюжэтам. 











Вялікую цікавасць у удзельнікаў экскурсіі выклікаў будынак, дзе знаходзіўся Штаб Першага польскага корпуса, а таксама гісторыя абарончых вежаў цытадэлі на Бярэзіне. 





Штаб Першага польскага корпуса ў 1918 годзе



Былы будынак Штаба Першага польскага корпуса



Акрамя гэтага, экскурсанты ўбачылі месца, дзе ў 1918 годзе пад кіраўніцтвам польскага вайсковага інжынера Яна Урачынскага быў пабудаваны Курган Доўбарчыкаў.



Курган Доўбарчыкаў ў Бабруйскай крэпасці





Час на аўтограф

Ігар Мельнікаў прадэмантраваў бабруйчанам артэфакты са сваёй калекцыі, а таксама здымкі, якія будуць апублікаваныя ў кнізе “Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гг.”. 



Новая кніга Ігара Мельнікава чакае Вашай падтрымкі

Зараз на сайце talaka.org адбываецца збор сродкаў на выданне гэтай унікальнай і вельмі цікавай кнігі. Падтрымаць выданне можна тут. Заклікаем чытачоў “Гістарычнай праўды” ахвяраваць сродкі на гэтую кнігу!


"Гістарычная праўда"
22:29 17/03/2018
загружаются комментарии