Бабруйская крэпасць з Ігарам Мельнікавым

17 сакавіка 2018 года ў 12-30 вядомы беларускі гісторык правядзе ў Бабруйску бясплатную экскурсію “Войска польскае ў Бабруйскай крэпасці ў 1918, 1919-1920 гг.”.
Бабруйская крэпасць з Ігарам Мельнікавым
istpravda.ru/bel
Умовай удзелу ў экскурсіі будзе падтрымка выдання кнігі “Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919 – 1920 гадах” на любую суму. Падтрымаць праект можна тут.  

Дзе быў Курган Доўбарчыкаў, у якіх будынках трымалі бальшавіцкіх вайсковапалонных у 1919 годзе, дзе знаходзіўся кабінет генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага - пра гэта і шмат іншае даведаюцца ўдзельнікі экскурсіі “Войска польскае ў Бабруйскай крэпасці ў 1918, 1919-1920 гг.”. 

Жадаючыя паўдзельнічаць ў экскурсіі дабіраюцца да Бабруйска на сваім транспарце. Сустракаемся 17 сакавіка 2018 года ў 12-30 ля былой Мінскай брамы Бабруйскай крэпасці, побач з “Бабруйск-Арэнай”.  


"Гістарычная праўда"
20:00 13/03/2018
загружаются комментарии