Узнагароды беларускіх андэрсаўцаў вярнуліся дадому

У Амбасадзе Вялікабрытаніі ў Мінску адбылася чарговая цырымонія перадачы ўзнагарод жаўнераў Другога польскага корпуса з Беларусі іх сваякам.
Узнагароды беларускіх андэрсаўцаў вярнуліся дадому
istpravda.ru/bel
На працягу апошніх некалькіх гадоў брытанскія дыпламаты вяртаюць грамадзянам Беларусі ўзнагароды іх сваякоў, якія змагаліся супраць нацыстаў на Заходнім фронце ў складзе 2-га польскага корпуса. 













22 лютага 2018 года яшчэ дзве беларускія сям’і атрымалі брытанскія ўзнагароды сваіх гераічных продкаў. 



Пра аднаго з іх, капрала Аляксандра Акуліча кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў расказваў у сваёй кнізе “Забытыя героі”. Пасля Другой сусветнай вайны жаўнер вярнуўся дадому, аднак увесну 1951 года ён быў рэпрэсаваны і сасланы ў Сібір.



Капрал Аляксандр Акуліч









Сын беларускага андэрсаўца з партрэтам бацькі

Другі –  радавы Аляксандр Кандратовіч пачаў змагацца супраць нацыстаў яшчэ ў верасні 1939 года, а потым вызваляў Італію ў складзе Другога польскага корпуса. У Беларусь гэты чалавек вярнуўся ў 1960 годзе. 



Аляксандр Кандратовіч...



...змагаўся супраць нацыстаў яшчэ ў верасні 1939 года





У цырымоніі ўручэння узнагарод сваякам беларускіх андэрсаўцаў удзельнічалі Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі спадарыня Фіёна Гіб, аташэ па пытаннях абароны Амбасады Вялікабрытаніі па сумяшчальніцтве брыгадны генерал авіяцыі Колін Да Сілва, а таксама Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Міхал Хабрас. 



Выступае Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі. спадар Міхал Хабрас



Зараз супрацоўнікі брытанскай амбасады рыхтуюць дакументы для атрымання ўзнагарод чарговых беларускіх андэрсаўцаў. 
"Гістарычная праўда"
23:18 22/02/2018
загружаются комментарии