Ігар Мельнікаў прэзентаваў свае кнігі ў Горадне

Мерапрыемтва адбылося ў Цэнтры гарадскога жыцця.
Ігар Мельнікаў прэзентаваў свае кнігі ў Горадне
istpravda.ru/bel
Вядомы беларускі гісторык прадставіў жыхарам Горадні чатыры кнігі, апублікаваныя ім у 2017 годзе. Гутарка ідзе пра выданні “Забытыя героі”, Адысея палешука”, альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” і “20 dywizja piechoty”. Першыя дзве прысвечаны гісторыі андэрсаўцаў і дэсантнікаў генерала Сасабоўскага з Беларусі.







Арыгінальны калючы дрот, які 20 год падзяляў Беларусь





Вялікую цікавасць ў гарадзенцаў выклікала кніга “Мяжа была пад Мінскам 121-1941 гг.”, прысвечаная даваеннаму полська-савецкаму кардону, які ў міжваеннае дваццацігоддзе праходзіў побач са сталіцай БССР.





Акрамя гэтага, Ігар Мельнікаў распавёў пра тое, як ішла праца над кнігай, прысвечанай гісторыі 20-й “беларускай” дывізіі Войска Польскага, якая гераічна змагалася супраць нацыстаў у першыя дні Другой сусветнай вайны.















ЯК адзначыў даследчык, зараз ён працуе над кнігай пра Першы польскі корпус у Бабруйску і плануе прысвяціць яе да 100-годдзя БНР і 100-годдзя аднаўлення дзяржаўнасці Польшчы. Акрамя гэтага, у 2018 годзе кандыдат гістарычнх навук Ігар Мельнікаў плануе выдаць альбом фотаздымкаў, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай вайны, якія знаходзяцца ў яго прыватнай калекцыі. 
"Гістарычная праўда"
23:15 28/01/2018
загружаются комментарии