Кнігу “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” прэзентавалі ў Берасці

Мерапрыемства адбылося ў “Прасторы КХ”.
Кнігу “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” прэзентавалі ў Берасці
istpravda.ru/bel
Аўтар кніг, беларускі гісторык Ігар Мельнікаў, распавёў гасцям імпрэзы пра тое, як ішла праца над узгаданымі працамі, а таксама паказаў цікавыя здымкі і артэфакты са свайго прыватнага архіва. 













Вялікую цікавасць у слухачоў выклікалі асаблівасці функцыянавання даваеннага польска-савецкага кардона побач са сталіца Беларусі ў міжваенны час, а таксама падзеі верасня 1939 і чэрвеня 1941 года на старой мяжы.





Асобную ўвагу Ігар Мельнікаў надаў расповяду аб тым, як стваралася кніга “20 дывізія пяхоты”, прысвечаная гісторыі “беларускай”. Баранавіцкай дывізіі Войска Польскага, жаўнеры якой мужна змагаліся супраць нацыстаў у першыя дні Другой сусветнай вайны.

















Нагадаем, зараз беларускі даследчык Ігар Мельінкаў працуе над манаграфіяй “Забыты корпус”, прысвечанай гісторыі Першага польскага корпуса ў Беларусі ў 1918 годзе. 

"Гістарычная праўда"
23:21 14/01/2018
загружаются комментарии