Ігар Мельнікаў прэзентаваў у Мінску кнігу пра 20-ю “беларускую” дывізію Войска Польскага

Мерапрыемтсва адбылося ў Галерэі TUT.BY.
Ігар Мельнікаў прэзентаваў у Мінску кнігу пра 20-ю “беларускую” дывізію Войска Польскага
istpravda.ru/bel
Новая кніга беларускага гісторыка Ігара Мельнікава прысвечана гісторыі 20-й дывізіі Войска Польскага. Значную колькасць яе жаўнераў складалі беларусы і ўраджэнцы Заходняй Беларусі. 









У выпадку вайны з СССР польскае камандаванне планавала выкарыстаць гэтую частку, як гарнізон Баранавіцкага ўмацаванага ўчастку. Аднак увесну 1939 года абарончыя планы прыйшлося перагледзець і палешукам прыйшлося абараняцца супраць нацыстаў пад Млавай. 











Усяму гэтаму прысвечана новая кніга беларускага даследчыка, якая выйшла ў Польшчы і на польскай мове. У выданні прыводзіцца падрабязная гісторыя 78, 79 і 80 пяхотных палкоў Войска Польскага, якія да вайны размяшчаліся ў Заходняй Беларусі. Акрамя гэтага кніга багата ілюстравана здымкамі з польскіх і беларускіх архіваў, а таксама асабістага архіва аўтара.













Кніга выклікала вялікую цікавасць у міінчукоў. 13 студзеня 2018 года гэтую кнігу, а таксама альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” аўтар прадставіць ў Берасці.  
"Гістарычная праўда"
00:16 13/01/2018
загружаются комментарии