Альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” прэзентавалі ў Маладзечна. На чарзе – Берасце

Мерапрыемства адбылося ў прыватнай Гасцёўне на вуліцы Чыстай.
Альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” прэзентавалі ў Маладзечна. На чарзе – Берасце
istpravda.ru/bel
Аўтар кнігі, беларускі гісторык Ігар Мельнікаў, распавёў пра тое, як ішла праца над падрыхтоўкай выдання і што чакае чытачоў у кнізе.



Выступае гісторык Ігар Мельнікаў



Даваенны дом у Маладзечна, пабудаваны для вайскоўцаў польскага Корпуса аховы памежжа

Асаблівую цікавасць маладзечанскай аўдыторыі выкліла гісторыя польскага Корпуса аховы памежжа і баёў на мяжы раніцай 17 верасня 1939 года.



Госці прэзентацыі



Дом, пабудаванны для польскіх вайскоўцаў у Маладзечна ў даваенны час



Даваенны каналізацыйны люк ля аднаго з "польскіх" шматкватэрнікаў

Акрамя гэтага, даследчык распавёў пра савецкія і польскія памежныя ўмацаванні і пра баявыя дзеянні на лініі старога кардона ў чэрвені 1941 года. 







Наступная прэзентацыя ўнікальнага выдання, альбома “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” адбудзецца 13 студзеня 2018 года ў 17-00 ў Берасці (Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1). 


"Гістарычная праўда"
20:19 24/12/2017
загружаются комментарии