Ігар Мельнікаў прэзентаваў альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” у Наваполацку

Мерапрыемства адбылося ў Музеі гісторыі і культуры горада на Заходняй Дзвіне.
Ігар Мельнікаў прэзентаваў альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” у Наваполацку
istpravda.ru/bel
Аўтар альбома пазнаёміў прысутных з гісторыяй даваеннай савецка-польскай мяжы ў Беларусі, якая, дарэчы праходзіла і па Полаччыне. 







Там і ДАКі савецкія побач з дарогамі стаяць і стражніцы з заставамі, і памежныя чыгуначныя станцыі. 





Карацей, усё тое, чаго так шмат было на былой “рыжскай” мяжы ля Заслаўя. Гісторыі ўсяго гэтага прысвечаны альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”.







Прэзентацыя кнігі выклікала вялікую цікавасць ў навапалачан і Ігар Мельнікаў з задавальненнем адказаў на шматлікія пытанні па гісторыі функцыянавання міжваеннага савецка-польскага кардона. 









Наступная прэзентацыя ўнікальнага выдання, альбома “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” адбудзецца 24 снежня ў Маладзечна. 
"Гістарычная праўда"
22:58 17/12/2017
загружаются комментарии