У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”

Мерапрыемства адбылося ў Галерэі TUT.BY і сабрала вялікую колькасць аматараў беларускай гісторыі.
У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”
istpravda.ru/bel
Падчас прэзентацыі беларускі гісторык Ігар Мельнікаў распавёў пра тое, як ішла падрыхтоўка да выдання новай кнігі. 







Акрамя працы ў шматлікіх замежных фотасховішчах і архівах, даследчык правёў каласальную працу на месцах, дзе ў міжваеннае дваццацігоддзе праходзіла савецка-польская мяжа. Адмыслова для гэтай кнігі былі лакалізаваныя і даследаваныя дзесяткі месцаў, дзе ў 1920-1930-я гады знаходзіліся польскія памежныя стражніцы і савецкія заставы. 









“Важным для мяне было паказаць жыццё звычайнага чалавека на “мяжы цывілізацый”, а яшчэ вывучыць гісторыю польскага Корпуса аховы памежжа, а таксама савецкіх памежных войскаў, якія неслі службу на “рыжскім кардоне”, - адзначае гісторык.









Госці імпрэзы задавалі шматлікія пытанні пра розныя асаблівасці функцыянавання міжваеннай савецка-польскай мяжы. Пасля мерапрыемства адбылася аўтографсесія.



Нагадаем, альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” змяшчае больш за 500 унікальных архіўных фотаздымкаў, а таксама малавядомыя факты з гісторыі “рыжскага кардона”. Аўтар плануе прадставіць кнігу ў Польшчы (у Катовіцах і Варшаве). Магчыма, яшчэ адбудуцца прэзентацыі ў іншых гарадах Беларусі. 







Наклад выдання 99 асобнікаў. 
"Гістарычная праўда"
00:53 04/10/2017
загружаются комментарии