Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг. Убачыла свет кніга-альбом пра міжваенную савецка-польскую мяжу

3 кастрычніка ў 19-00 у мінскай Галерэі TUT.BY гісторык Ігар Мельнікаў прадставіць унікальнае выданне, прысвечанае “рыжскай мяжы”.
Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг. Убачыла свет кніга-альбом пра міжваенную савецка-польскую мяжу
istpravda.ru/bel
Праца над кнігай-альбомам ішла апошнія некалькі гадоў. Нагадаем, у 2015 годзе Ігар Мельнікаў выдаў кнігу “Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.”. 









“Альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.” – гэта не паўтрэнне ранейшых даследаванняў, гэта зусім новае і вельмі глыбокае даследаванне міжваеннай савецка-польскай мяжы, якая праходзіла ў дзесятках кіламетраў ад беларускай сталіцы”, - адзначае аўтар.





















Падчас працы над новым выданнем даследчык наведаў дзесяткі месцаў, звязаных з савецкай і польскай памежнай інфраструктурай, сабраў шматлікія ўспаміны сведкаў эпохі, а таксама назапасіў сотні ўнікальных фотаздымкаў, большасць з якіх раней нідзе не публікавалася. 



































Кніга выдадзена за ўласныя сродкі аўтара, таму наклад невялікі – усяго 95 асобнікаў. Але выданне, сапраўды каштоўнае, і напэўна зацікавіць шматлікіх аматараў беларускай вайсковай гісторыі. 
"Гістарычная праўда"
20:19 02/10/2017
загружаются комментарии