У Даўгінаве перапахавалі жаўнераў КАП

Парэшткі памежнікаў былі знойдзены ля стражніцы “Пагост”.
У Даўгінаве перапахавалі жаўнераў КАП
istpravda.ru/bel
17 верасня 1939 года Чырвоная Армія і савецкія памежныя войскі перайшлі савецка-польскую мяжу і атакавалі заставы польскага Корпуса аховы памежжа. Амаль на ўсёй працягласці мяжы памежнікі КАП аказалі жорсткі супраціў “гасцям з усходу”. Кравапралітны бой адбыўся і на стражніцы “Пагост”. У выніку пяць польскіх жаўнераў загінула і было пахавана мясцовымі жыхарамі побач з будынкам стражніцы.



Парэшткі жаўнераў КАП, якія загінулі пры штурме стражніцы "Пагост" 17 верасня 1939 года



У верасні 2017 года спецыялісты польскага Інстытута нацыянальнай памяці, разам з вайскоўцамі беларускага 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёна правялі экзгумацыю парэшткаў загінуўшчых у верасні 1939 года польскіх жаўнераў.

Падчас экзгумацыйных прац былі знойдзены элементы польскага вайсковага рыштунку, гузікі, абутак і іншыя артэфакты. 





Таксама ўдалося ідэнтыфікаваць аднаго з палеглых. Гэта – плутановы, камандзір стражніцы Стэфан Комар. 









Варта адзначыць, што стражніца “Пагост” уваходзіла ў склад памежнай роты “Даўгінава”, батальёна “Будслаў”, палка КАП “Вілейка”.



27 верасня 2017 года парэшткі знойдзеных польскіх жаўнераў былі перапахаваныя на могілках у Даўгінаве. У мерапрыемстве прысутнічалі польскія і беларускія афіцыйныя асобы. 



Кавалак арла-эмблемы wz.19  з "капуўкі" польскага памежніка



"Капуўука" польскага памежніка. У такіх галаўных уборах капаўцы сустрэлі "гасцей у Усходу" 17 верасня 1939 года

Нагадаем, што 3 кастрычніка 2017 года ў Галерэі TUT.BY беларускі гісторык Ігар Мельнікаў прэзентуе кнігу-альбом “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”, асобны раздзел якой прысвечаны гісторыі польскага Корпуса аховы памежжа і ўтрымлівае сотні раней не публікаваных у Беларусі архіўных фотаздымкаў. Наклад кнігі – 95 асобнікаў. 
“Гістарычная праўда”, фота: Biuro Poszukiwań i Identyfikacji IPN
00:14 28/09/2017
загружаются комментарии