У Вілейскім раёне пашукавікі знайшлі парэшткі пяці польскіх памежнікаў

Раскопкі праходзілі на месцы стражніцы польскага Корпуса аховы памежжа каля вёскі Пагост Даўгінаўскага сельсавета.
У Вілейскім раёне пашукавікі знайшлі парэшткі пяці польскіх памежнікаў
istpravda.ru/bel
У выніку атрымалася выявіць брацкую магілу з парэшткамі пяці польскіх памежнікаў, якія загінулі падчас баёў 17 верасня 1939 года. Акрамя гэтага знойдзены фрагменты вайсковых ботаў, гузікаў і знакі адрознення. Урачыстая цырымонія перапахавання салдат Корпуса аховы памежжа адбудзецца 27 верасня ў Даўгінаве на брацкіх ваенных могілках. 

"Гістарычная праўда"
17:53 26/09/2017
загружаются комментарии