Ракаўскі фэст 2017

У былой “сталіцы кантрабандыстаў” прайшоў фестываль культур.
Ракаўскі фэст 2017
istpravda.ru/bel
Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт, Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску. Акрамя гэтага праект падтрыманы пасольствам Дзяржавы Ізраіля ў Беларусі.







Гурт з Польшчы "BUM BUM ORKeSTAR" на Ракаўскім фэсце

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і члены Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Беларусы ў Войску Польскім”. Магчыма, у наступным годзе ў рамках Ракаўскага фэста атрымаецца зрабіць адмысловы стэнд-выставу, прысвечаную “рыжскай мяжы” ля Заслаўя-Ракава. Дарэчы, нагадаем, што 3 кастрычніка 2017 года ў 19-00 у Галерэі TUT.BY (г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57) адбудзецца прэзентацыя кнігі-альбома Ігара Мельнікава “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”. Наклад кнігі – 100 асобнікаў. 



Кантрабандыст увайшоў у Ракаў...не, не з боку вёскі Чмараўкі, а з боку Новага поля



Ён паспеў "зкінуць" рэчы і атрымаў за іх грошы

Ніжэй прадстаўляем увазе чытачоў “Гістарычнай праўды” фота-саправаздачу з Ракаўскага фэста 2017. 



Аднак падазроны выклікаў "цікавасць" у жаўнера польскага Корпуса аховы памежжа...



...вобшук даў вынікі



Такая гісторыя...









Яшчэ адным хэдлайнерам Ракаўскага фэста быў Лявон Вольскі


"Гістарычная праўда"
00:41 11/09/2017
загружаются комментарии