У Мінску адкрылася выстава пра Першы польскі корпус у Бабруйскай крэпасці

Выставачны праект падрыхтаваны пры супрацоўніцтве Амбасады Польшчы ў Беларусі, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і гісторыка Ігара Мельнікава.
У Мінску адкрылася выстава пра Першы польскі корпус у Бабруйскай крэпасці
istpravda.ru/bel
Адкрыццё выставы, прысвечанай гісторыі стварэння і дзейнасці Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі, адбылося ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 18 жніўня. На мерапрыемстве прысутнічала вялікая колькасць гасцей. 





У пэўны момант месца ў залі перастала хапаць і жадаючыя наведаць выставу вымушаны былі чакаць нейкі час на лесвіцы. 







Гэта сведчыць пра тое, што тэма выставы выклікала вялікі інтарэс у аматараў гісторыі Беларусі. 



Першыя наведвальнікі выставы змаглі даведацца пра тое, як ішла праца над гэтым праектам ад яго аўтараў, супрацоўніцы Амбасады Польшчы ў Беларусі  спадарыні Эльжбеты Інеўскай і кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава.



На адкрыцці выставы прысутнічалі вайсковыя аташэ Польшчы, Украіны, Літвы і Чэхіі 









Таксама з павітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуўся амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Конрад Паўлік. 















Плануецца, што выстава пра Першы польскі корпус у Бабруйскай крэпасці будзе працаваць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі да 4 верасня 2017 года. Пазней яна будзе прадстаўлена ў  адзяленні польскага Інстытута нацыянальнай памяці ў Катовіцах. Магчыма, выстава наведае і Бабруйск.  








"Гістарычная рпаўда"
22:50 18/08/2017
загружаются комментарии