Выстава пра Першы польскі корпус у Бабруйскай крэпасці. Заўтра адкрыццё

Мерапрыемства адбудзецца 18 жніўня ў 17-30 у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (Мінск, вул. К. Маркса, 12). Уваход вольны.
Выстава пра Першы польскі корпус у Бабруйскай крэпасці. Заўтра адкрыццё
istpravda.ru/bel
Госці выставы пазнаёмяцца з гісторыяй аднаго з найбольш цікавых аб’ектаў вайсковай фартыфікацыі ў Беларусі – Бабруйскай крэпасці, а таксама ўбачаць унікальныя здымкі, матэрыялы і артэфакты, звязаныя з фарміраваннем і дзейнасцю Першага польскага корпуса на тэрыторыі Беларусі ўвогуле і цытадэлі на Бярэзіне ў прыватнасці. 





Артэфакты з прыватнай калекцыі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава





Выстава падрыхтавана Амбасадай Польшчы ў Мінску ў супрацы з Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі  і гісторыкам Ігарам Мельнікавым. 







Варта адзначыць, што асаблівую цікавасць уяўляюць мундзіры шэраговага жаўнера і афіцэра Першага польскага корпуса, якія паходзяць з асабістай калекцыі Ігара Мельнікава. 



Мундзір афіцэра Першага польскага корпуса ў Бабруйскай крэпасці



Мундзір жаўнера Першага польскага корпуса ў Бабруйскай крэпасці, 1918 г.

Выстава “Ураджэнцы беларускай зямлі, Афіцэры 1-га польскага корпуса ў Бабруйскай крэпасці” будзе працаваць у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі да 4 верасня 2017 года. 





Выстава пра Першы польскі корпус у Бабруйскай крэпасці
"Гістарычная праўда"
17:57 17/08/2017
загружаются комментарии