Каштоўны падарунак

Амбасада Вялікабрытаніі і вайсковыя Музеі Паўночнай Ірландыі перадалі Беларускаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны брытанскі мундзір часоў Другой сусветнай вайны.
Каштоўны падарунак
istpravda.ru/bel
Экспазіцыя галоўнага вайсковага музея Беларусі ўзбагацілася арыгінальным мундзірам і рыштункам шэраговага 1-га батальёна каралеўскіх ірландскіх фузілераў. 



Арыгінальны брытанскі мундзір 1940-х

На пачатку Другой Сусветнай вайны ў 1940 годзе жаўнеры гэтага батальёна былі накіраваныя ў Францыю і з’яўляліся часткай Брытанскага экпедыцыйнага корпуса. Пазней ірландцы мужна змагаліся з нацыстамі падчас Бітвы за Дзюнкерк. У 1943 годзе батальён удзельнічаў у баях у Тунісе і на Сіцыліі, удзельнічаў у знакамітай Бітве пад Монтэ-Касіна. 



У мерапрыемстве ўдзельнічалы афіцэры брытанскага войска, якія і перадалі ўнікальны мундзір беларускім музейшчыкам





Важна памятаць, што ў той жа ўніформе супраць нацыстаў змагаліся і беларускія андэрсаўцы з Другога польскага корпуса. Гутарка ідзе пра былых польскіх грамадзян, якія ў 1939-1941 гг. аказаліся ў савецкім ГУЛАГу, а потым, пасля падпісання дамовы Сікорскі-Майскі, трапілі ў Армію Андэрса і ў яе складзе ўдзельнічалі ў вызваленні Італіі ад нацыстаў. 



На цырымонію перадачы мундзіра беларускі гісторык Ігар Мельнікаў, аўтар кніг “Забытыя героі” і “Адысея палешука”, прынёс арыгінальныя здымкі беларускіх андэрсаўцаў, а таксама іх узнагароды і нашыўкі жаўнера 5-й крэсавай дывізіі Другога польскага корпуса. 



Кандыдат гістарычных навук паказвае замежнаму госцю арыгінальныя артэфакты са сваёй калекцыі

Падчас урачыстага прыёму, які адбыўся 15 мая з нагоды Дня нараджэння Каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы Другой, Амбасадар Вялікабрытаніі, спадарыня Фіёна Гіб у сваёй прамове асабліва падкрэсліла вялікую важнасць захавання памяці аб подзвігу жаўнераў Другога польскага корпуса з Беларусі і ўсіх беларускіх жаўнераў Польскіх узброеных сіл на Захадзе. 



"Гістарычная праўда"
23:56 15/06/2017
загружаются комментарии