У Мінску прайшла чарговая аўтограф-сесія кнігі “Адысея палешука”

Мерапрыемства адбылося ў кнігарне “Акадэмкніга”.
У Мінску прайшла чарговая аўтограф-сесія кнігі “Адысея палешука”
istpravda.ru/bel
13 чэрвеня 2017 года беларускі гісторык Ігар Мельнікаў у чарговы раз прадставіў чытачам сваю новую кнігу “Адысея палешука”. Нагадаем, што выдаенне складаецца з двух частак. У першай змешчаны ўспаміны жаўнера Другога польскага корпуса з Беларусі Паўла Нічыпарука, а ў другой артыкулы Ігара Мельнікава прысвечаныя розным аспектам гісторыі Беларусі ў міжваенны час. 



Госці аўтограф-сесіі





На аўтограф-сесіі ў “Акадэмкнізе” прысутнічала больш за трыццаць чалавек. Асабліва прыемна было бачыць сваякоў беларускіх андэрсаўцаў, а таксама ўдзельніка Другой Сусветнай вайны ў складзе Народнага Войска Польскага, 90-гадовага Вікенція Арцішэўскага. Ён прынёс шмат здымкаў і дакументаў са свайго хатняга архіва і распавёў пра цяжкі шлях, які прыйшлося прайсці гэтаму чалавеку. Дарэчы змагацца з нацыстамі ён пачаў яшчэ ў верасні 1939 года. Тады, нагадаем, 70 тысяч нашых суайчыннікаў, жыхароў Заходняй Беларусі мужна змагаліся з ворагам ў шэрагах Войска Польскага. “Адысея палешука” стала падарунка і для 90-гадовага мінчаніна, чый сваяк, ураджэнец Камянетчыны Цімох Раманюк вызваляў Італію ад нацыстаў у складзе Другога польскага корпуса. 



Удзельнік Другой сусветнай вайны Вікенцій Арцішэўскі



Беларус Цімох Раманюк з Камянетчыны, жаўнер Другога польскага корпуса

Шчыра радуе, што сярод гасцей аўтограф-сесіі было і шмат маладых беларусаў, якія імкнуцца атрымаць як мага большыя веды па вайсковай гісторыі Беларусі. 







Нагадаем, што зараз Ігар Мельнікаў працуе над кнігай фота-альбома “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”, якую плануе выдаць праз краўдфандынг увосень 2017 года. Гэтае ўнікальнае выданне будзе ўтрымліваць некалькі соцень цікавых і невядомых фотаздымкаў з еўрапейскіх архіваў, а таксама прыватнай калекцыі аўтара. Новае выданне, між іншым распавядзе пра функцыянаванне польскага Корпуса аховы памежжа на даваенным “рыжскім кардоне”, савецкіх памежных войскаў, Мінскага ўмацаванага раёна РСЧА і трагедыю Мінска ў чэрвені 1939 года. Гэта будзе ўжо восьмая кніга вядомага берускага гісторыка. 
"Гістарычная праўда"
23:46 13/06/2017
загружаются комментарии