Шпацыры па даваенным Менску. Новы сезон

12 чэрвеня гісторык Ігар Мельнікаў запрашае на новую экскурсію па даваеннай сталіцы БССР.
Шпацыры па даваенным Менску. Новы сезон
istpravda.ru/bel
Удзельнікі чарговай бесплатнай экскурсіі з цыклу “Шпацыры па даваенным Менску” пачуюць цікавыя і малавядомыя факты з гісторыі развіцця горада ў 1930-я гады, а таксама эвалюцыі яго архітэктуры, азнаёмяцца з гісторыяй звычайных мінчан, якім прыйшлося перажыць жудас першых дзён нападу Германіі на СССР. 
Акрамя гэтага, экскурсанты ўбачаць цікавыя артэфакты і здымкі з прыватнага архіва гісторыка Ігара Мельнікава. 

Сустракаемся 12 чэрвеня 2017 года ў 18-30 ля будынку гістарычнага факультэта БДПУ на Плошчы Незалежнасці. 




"Гістарычная праўда"
21:23 08/06/2017
загружаются комментарии