У Заслаўі прайшла памежная экскурсія

Чарговую вандроўку гісторык Ігар Мельнікаў прымеркаваў да Дня памежніка.
У Заслаўі прайшла памежная экскурсія
istpravda.ru/bel
Экскурсанты, якія завіталі ў прыгожае і ўтульнае Заслаўе 28 мая, убачылі і пачулі шмат таго, чаго, нажаль, на звычайных экскурсіях не распавядаюць і не паказваюць. Усе ведаюць пра Ізяслава і Рагнеду, Замэчак і Млын, касцёл і Кальвінскі збор. А вось пра памежную гісторыю Заслаўя ў 1920-1940-я гады нажаль на большасці турыстычных маршрутаў не расказваюць. 



Экскурсанты побач з будынкамі камендатуры і казарм 15-га Заслаўскага памежнага атрада





Савецкія памежнікі ў Заслаўі, канец 1920-х гадоў





Гімнасцёрка старэйшага палітрука савецкіх памежных войскаў 1930-х гадоў. Узнагароды: Ордэн працоўнага сцяга БССР і Знак "Пачэсны міліцыянэр"

Госці памежнай вандроўкі ўбачылі інфраструктуру 15-га Заслаўскага памежнага атрада, пачулі цікавыя факты з гісторыі дзейнасці савецкай і польскай памежнай аховы ля Заслаўя ў міжваенны час. 







Вялікую ўвагу гісторык Ігар Мельнікаў надаў абарончым баям чэрвеня 1941 года, калі чырвонаармейцы і памежнікі на працягу некалькіх дзён у Заслаўі стрымлівалі ворага, які наступаў на сталіцу БССР. 





На савецка-польскай мяжы ля Коласава, 1934 год







А так выглядала памежная брама ў Ліпенях ля Радашковічаў





Вялікую ўвагу экскурсавод надаў баям агнявых кропак Мінскага ўмацаванага раёна, якія сустрэлі ворага на былой мяжы. Шматлікія ДАКі і паўкапаніры аказалі жорсткі супраціў немцам і сляды тых боесутычак можна па сёння бачыць на сценах бетонных крэпасцяў. 



Ля аднаго з ДАКаў МіУРа





Нарэшце, удзельнікі экскурсіі наведалі магілу савецкіх памежнікаў і чырвонаармейцаў, якія загінулі пры абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года. 





Сляды баёў чэрвеня 1941 года на старых заслаўскіх могілках



Увосень Ігар Мельнікаў плануе выданне альбома фотаздымкаў “Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.”. Сродкі на новую кнігу будуць збірацца праз краўдфандынг. 





Акрамя гэтага у бліжэйшы час даследчык плануе правесці чарговыя экскурсіі з цыклу “Шпацыры па даваенным Менску”. Сачыце за публікацыямі на “Гістарычнай праўдзе” і за старонкай на “Facebook”
"Гістарычная праўда"
19:54 28/05/2017
загружаются комментарии