У Мінску адбыўся вечар памяці андэрсаўцаў з Беларусі

Мерапрыемства прайшло ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У Мінску адбыўся вечар памяці андэрсаўцаў з Беларусі
istpravda.ru/bel
На пачатку імпрэзы перад яе гасцямі выступіў амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Конрад Паўлік. 



Выступае Амбасадар Польшчы ў Беларусі спадар Конрад Паўлік





У рамках памятнай вечарыны быў паказаны дакументальны фільм “Доўгая дарога да дому” вытворчасці студыі дакументальных фільмаў Уладзіміра Бокуна.



Гасцям выставы былі прэзентаваныя новыя кнігі Ігара Мельнікава









Пасля гэтага, гісторык Ігар Мельнікаў прадставіў публіцы свае новыя кнігі “Забытыя героі” і “Адысея палешука”, прысвечаныя гісторыі жыцця жаўнераў Другога польскага корпуса з Беларусі і распавёў пра тое, як ішла праца над імі. 



Першая з іх утрымлівае біяграфіі беларусаў, якія ў складзе Войска Польскага на Захадзе вызвалялі Італію і Галандыю ад нацыстаў у 1944 годзе. А другая – гэта ўспаміны беларуса Паўла Нічыпарука, які прайшоў ГУЛАГ і выпрабаванні сталінскіх рэпрэсій, апынуўся ў Арміі Андэрса і ў яе шыхтах удзельнічаў у бітвах пад Монтэ-Касіна, Балонні і Анконе. 

Дарэчы, падчас памятнай вечарыны Ігар Мельнікаў быў апрануты ў аўтэнтычную ўніформу жаўнера 5-й крэсавай дывізіі Другога польскага корпуса. Гасцям вечарыны даследчык прадэманстраваў шматлікія аўтэнтычныя артэфакты і дакументы з уласнай калекцыі.



Ігар Мельнікаў дэмантсруе гасцям вечарыны арыгінальныя артэфакты са сваёй калекцыі



















19 мая беларускі гісторык Ігар Мельнікаў прэзентуе кнігу “Адысея палешука” жыхарам польскай сталіцы. Мерапрыемства адбудзецца ў 19-00 у Музеі Войска Польскага ў Варшаве. 
"Гістарычная праўда"
23:46 17/05/2017
загружаются комментарии