Партрэты каралёў і вялікіх князёў

У мінскім выдавецтве выдадзены паштоўкі з партрэтамі каралёў Рэчы Паспалітай і вялікіх князёў літоўскіх.
Партрэты каралёў і вялікіх князёў
istpravda.ru/bel
Ці многія з нас змогуць адразу назваць усіх уладароў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай? Напэўна не. Больш таго, не так шмат сучасных беларусаў змогуць назваць усіх кіраўнікоў савецкай Беларусі пачынаючы з 1919 і па 1991 гг. 

Аднак зараз вывучаць сваю гісторыю нашым суайчыннікам стала лягчэй. У мінскім выдавецтве “Фуаінфарм” выдадзены плакаты з выявамі ўсіх уладароў ВКЛ, Рэчы Паспалітай і БССР, а таксама датамі жыцця і праўлення. 



Плакаты з усімі тымі, хто ўладарыў на Беларусі ад ВКЛ да БССР

Акрамя гэтага, свет убачыў набор паштовак “Уладары Рэчы Паспалітай. Партрэты са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Львоўскага гістарычнага музея, Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў. Паштоўкі ўтрымліваюць кароткую інфармацыю аб жыцці палітыка і яго дзейнасці. 



Паштоўкі "Уладары Рэчы Паспалітай"

Дадзеныя матэрыялы – выдатнае запамога для ўсіх, хто шануе беларускую гісторыю. Набыць іх можна наўпрост у выдавецтве.  
"Гістарычная праўда"
00:44 23/02/2017
загружаются комментарии