Амбасада Польшчы ў Беларусі выдала каляндар пра “Беларусаў у Войску Польскім”

На яго старонках надрукаваны выявы планшэтаў вядомай выставы з прыватнага архіва Ігара Мельнікава.
Амбасада Польшчы ў Беларусі выдала каляндар пра “Беларусаў у Войску Польскім”
istpravda.ru/bel
Так сталася, што выстава, якая ў 2016 г. з поспехам прайшла ў Мінску і Берасці складалася якраз з 12 планшэтаў, якія расказвалі пра розныя аспекты ўдзелу беларусаў у барацьбе з нацызмам у шыхтах Войска Польскага на розных франтах Другой сусветнай вайны. 





Унікальныя фотаздымкі, цікавыя дакументы і артэфакты, выкарыстаныя для афармлення выставы, выклікалі вялікую цікавасць у гасцей выставы, якая экспанавалася ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў Музеі абароны Берасцейскай крэпасці. 







Зараз усе гэтыя выявы можна ўбачыць і на новым календары. 
"Гістарычная праўда"
18:43 21/12/2016
загружаются комментарии