У Мінску прэзентавалі чарговую кнігу беларускага гісторыка Ігара Мельнікава

“Яліна. Гісторыя ў 90 гадоў” – унікальнае выданне пра Мінск і яго абутнікоў.
У Мінску прэзентавалі чарговую кнігу беларускага гісторыка Ігара Мельнікава
istpravda.ru/bel
20 снежня ў сталічным гатэлі “Беларусь” адбылася ўрачыстая вечарына прысвечаная 90-гадоваму юбілею мінскай фірмы па рэмонту абутку і скургалантэрэі “Яліна”.



З прэзентацыяй кнігі выступае гісторык Ігар Мельнікаў





Выступае дырэктар кампаніі "Яліна" Іван Садоўскі



Да гэтай нагоды была падрыхтавана адмысловая кніга.  Новае выданне, гэта больш за 100 старонак цікавых і малавядомых фактаў з гісторыі сапожнай справы ў сталіцы Беларусі. 











Так, чытачы кнігі даведаюцца пра тое, хто стаяў на чале першых абутковых арцеляў, які абутак “насілі” праз “рыжскую” мяжу ў 1920-1930-я гады, якія чаравікі з’явіліся ў БССР пасля пачатку Другой сусветнай вайны, хто чыніў абутак у пасляваенным Мінску і шмат іншых малавядомых аспектаў гісторыі рамонту абутку ў сталіцы Беларусі з 1926 па 2016 г. 









Сапраўднай разынкай кнігай, як дарэчы, заўсёды ў працах Ігара Мельнікава, з’яўляецца выкарыстанне ў выданні вялікай колькасці цікавых здымкаў з розных архіваў, а таксама прыватнага збора аўтара. 





Наклад кнігі ўсяго 500 асобнікаў і большая яго частка была прэзентавана гасцям юбілейнай вечарыны. 

"Гістарычная праўда"
17:01 21/12/2016
загружаются комментарии